Работники социальной защиты Ушачского района отметили профессиональный праздник

Общество

Звыш 37 тысяч работнікаў службы штодзень дапамагаюць інвалідам, пажылым і адзінокім людзям, мнагадзетным сем’ям. Паслугамі няні, таксі для грамадзян з інваліднасцю карыстаецца кожны пяты беларус. Асаблівая ўвага – падтрымцы маладых матуль. З 2015-га ў нашай краіне рэалізуецца праграма “Сямейны капітал”, правам датэрміновага распараджэння яе сродкамі скарысталіся ўжо больш за 60 тысяч сямей.

Н.Марковіч, сацработнік С.Піскун.

На мінулым тыдні сваё прафесійнае свята адзначылі тыя, хто фактычна суправаджае нас па жыцці: займаецца налічэннем выплат у сувязі з нараджэннем і выхаваннем дзяцей, кантралюе пытанні занятасці і аховы працы, вызначае магчымасць аказання адраснай дапамогі, вядзе пенсійнае заканадаўства… Работнікаў сацыяльнай абароны Ушаччыны ва ўрачыстай абстаноўцы павіншавала старшыня раённага Савета дэпутатаў Н.М.Марковіч.

– Ваша служэнне людзям – больш, чым проста прафесія, – звярнулася да прысутных Наталля Мікалаеўна. – Для многіх пажылых сацработнікі, якіх у раёне 81, сталі той адзінай нітачкай, якая звязвае іх з сучасным светам. У перыяд распаўсюджання каранавіруснай інфекцыі ўсе вы, рызыкуючы ўласным здароўем, не адмаўляліся ад абслугоўвання хворых, часам бралі на сябе шэраг дадатковых функцый. Аб вашым высокім прафесіяналізме сведчыць і адсутнасць за апошнія некалькі гадоў скаргаў ад землякоў.

У знак удзячнасці за нялёгкую, аднак такую патрэбную справу шэрагу спецыялістаў упраўлення па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама, ТЦСАН Н.М.Марковіч уручыла ўзнагароды раённага ўзроўню.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *