В Ушачском Доме ремесел подвели итоги конкурса декоративно-прикладного искусства «Магия зимы»

Общество

Вынікі традыцыйнага раённага конкурсу “Магія зімы” падвялі ў Доме рамёстваў. Яго ўдзельнікі праяўлялі сваю фантазію ў самых розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Так, Мар’яна Грак на занятках гуртка пашыла сімпатычнага аленя і стала ўладальніцай дыплома першай ступені. А вось Паліна Катушонак выбрала больш рэдкую тэхніку – мастацкі вітраж – і таксама ўвайшла ў лік пераможцаў. “Золатам” быў адзначаны і малюнак Лізы Шамшуры на калядную тэматыку. Дыплому другой ступені радаваўся Дзмітрый Голік, які змайстраваў для конкурсу некалькі прыгожых мяккіх цацак. За прайшоўшы год хлопец вельмі многаму навучыўся ў гуртку Дома рамёстваў, на заняткі якога гатовы хадзіць хоць кожны дзень. “Срэбрам” ацэнены таксама малюнак Дзіяны Маслюк і аплікацыя Лёшы Смотрына. Уладальніцамі дыпломаў трэцяй ступені сталі Лера Харак, Аляўціна Пракудзіна і Эвеліна Кляшчонак.

Уручыў конкурсныя ўзнагароды і падарункі дырэктар установы Юрый Пашковіч. Выканаў ён і яшчэ адну прыемную місію: павіншаваў гурткоўцаў Мілану Шэўчанка і Віку Качан, а таксама іх кіраўніка Валянціну Мугака з удалым удзелам у конкурсе лапікавага шыцця “Полацк-Квілт”, у якім спаборнічалі не толькі беларускія, а і замежныя майстры. Пано нашых юных рукадзельніц зараз прадстаўлены на выставе праекта, а работа Вікторыі ацэнена дыпломам другой ступені.

Наталля БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *