В агрогородке Веркуды открылся стационарный социальный пункт

Общество

У аграгарадку Вяркуды адкрыўся стацыянарны сацыяльны пункт. “Зараз, каб атрымаць кваліфікаваную кансультацыю, пакінуць заяўку на абслугоўванне сацработнікам ці неабходны сродак рэабілітацыі, вырашыць іншыя пытанні, мясцовым жыхарам не трэба ехаць у райцэнтр – з усім гэтым у будынку Вяркудскага сельвыканкама будзе дапамагаць спецыяліст па сацыяльнай рабоце Таццяна Васільеўна Грак (на здымку), – удакладніла намеснік дырэктара ТЦСАН Ушацкага раёна Ганна Карлаўна Лышко. – Працаваць сацыяльны пункт будзе ў будныя дні з 9 да 11 гадзін”.

Аднымі з першых, хто пабываў тут у апошнія снежаньскія дні, сталі намеснік старшыні райвыканкама А.А.Міранкова, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне С.П.Васілеўская, старшыня Вяркудскага сельвыканкама В.М.Маслак. Яны выказалі ўпэўненасць, што з’яўленне падобнай кропкі дапаможа наблізіць сацпаслугі да людзей.
Не абышлося без удзелу Дзеда Мароза і Снягуркі. Добрымі песнямі парадаваў прысутных мясцовы калектыў “Веркужаначка”. Кіраўнік гуртка ТЦСАН Іна Ларчанка правяла майстар-клас па вырабе сувеніраў, тут жа была прадстаўлена і выстава работ наведвальнікаў сацустановы.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *