За комментарий — штраф и даже в тюрьму, или Чем для молодых людей обернулись оскорбительные высказывания в сети интернет в адрес ушачских правоохранителей?

Общество

У праўдзівасці народнага выслоўя “Што напісана пяром, не высечаш тапаром” упэўніўся нядаўна беспрацоўны вялікадальчанін 2003 года нараджэння. У чарговы раз парушыўшы Правілы дарожнага руху і атрымаўшы адміністрацыйны пратакол, аўтааматар вырашыў публічна выказаць свае адносіны да канкрэтнага інспектара ДПС. Пляцоўкай жа для паведамлення абразлівага характару выбраў групу “Дзе ДАІ Ушачы” ў “Вайберы”, куды зайшоў з мабільнага тэлефона таварыша і “працаваў” ад яго імя. За абразу службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў у адносінах маладога чалавека быў распачаты адміністрацыйны працэс. Пазнейшая спроба выкруціцца, маўляў, зусім не тое хацеў напісаць – падвёў Т9, не дапамагла. У выніку вялікадальчанін быў прызнаны вінаватым па ч.2 арт. 24.4 КаАП Рэспублікі Беларусь і атрымаў штраф у памеры 10 базавых велічынь.
Многае сабе дазволіў ў слоўным выражэнні сваіх эмоцый і жыхар Гомельшчыны. Пад адным з відэаролікаў на “YouTube” мужчына пакінуў абразлівы каментарый пра супрацоўніка аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі Ушацкага РАУС, з якім нават знаёмы не быў. Такім чынам, дарэчы, атрымаў бы тры месяцы арышту. Аднак з улікам сваёй багатай “публіцыстычнай” дзейнасці (“смелых” каментарыяў ад яго імя ў глабальнай сетцы знайшлося нямала) павялічыў гэты тэрмін да трох гадоў! Акрамя таго, давядзецца “гаваркому” гамяльчаніну кампенсаваць маральны ўрон пацярпелым – у выпадку з ушацкім праваахоўнікам гаворка ідзе пра 1 тысячу рублёў. Думаецца, і для яго, і для іншых грамадзян гэта будзе добрай навукай “уключаць розум”, перш чым даваць крыўдныя характарыстыкі і службовым асобам, і іншым людзям.
Уладзімір ЧУМАКОЎ, намеснік начальніка Ушацкага РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *