Прыемная навіна для тых, хто шукае работу. На Ушаччыне павялічылася не толькі колькасць арганізацый, у якія можна ўладкавацца, а і непасрэдна вакансій, прычым, па самых розных – у тым ліку рабочых – спецыяльнасцях.
Сярод навінак – прапановы ЗАТ “Дабраном”, якому для работы ва Ушачах патрэбны прадавец, кантралёр-касір, грузчык; філіяла аблспажыўтаварыства – афіцыянт, бармен, машыніст (качагар) кацельні, вадзіцель аўтамабіля; дзіцячага сада №4 г.п.Ушачы – педагог-псіхолаг; вучэбна-метадычнага кабінета – бібліятэкар.
Намесніка старшыні, рабочага па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў, прыбіральшчыка тэрыторый чакаюць у райвыканкаме; электраманцёра ахоўна-пажарнай сігналізацыі – у аддзяленні па ахове аб’ектаў у г.п.Ушачы Полацкага аддзела Дэпартамента аховы; вадзіцеля аўтобуса – у Вялікадолецкай школе; сацыяльнага педагога і педагога-арганізатара – ва Ушацкай; загадчыка аддзела, аператара электроннага набору і вёрсткі – у рэдакцыі газеты “Патрыёт”; майстра на лесасеках, майстра лесу, лесніка, лесаруба і вальшчыка лесу – у лясгасе. Вакансіі цесляра, муляра і тынкоўшчыка маюцца ў ПМК-66; выратавальніка-пажарнага і вадзіцеля аўтамабіля – у райаддзеле па надзвычайных сітуацыях; энергетыка – у філіяле “Ушацкі” ЗАТ “Віцебскаграпрадукт”.
Нямала прапаноў у сельгаспрадпрыемствах. ААТ “Ільюшынскі” запрашае на работу ветурача, жывёлавода, трактарыста-машыніста; “Дземенец” – агранома; “Агра-Селішча” – трактарыста-машыніста, кладаўшчыка, загадчыка рамонтнай майстэрні, галоўнага бухгалтара, галоўнага заатэхніка, галоўнага ветурача, галоўнага агранома, інспектара па кадрах; КУСГП “Вялікадолецкае” – галоўнага агранома, жывёлавода, аператара машыннага даення, бухгалтара; УП “Сафійскія дары” – вадзіцеля аўтамабіля, загадчыка фермы, ветурача, трактарыста-машыніста, аператара машыннага даення; райветстанцыя – ветурача.
Ушацкая ЦРБ чакае ўрачоў са спецыялізацыяй па тэрапіі, стаматалогіі і стаматалогіі-артапедыі, хірургіі, эндаскапіі і агульнай практыцы, псіхіятрыі і наркалогіі, кардыялогіі і дэрматавенералогіі, медсясцёр, фельчараў, зубнога фельчара, а таксама машыніста (качагара) кацельні; раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі – урача-гігіеніста.
ДРБУ-105 запрашае майстроў, у тым ліку старшага, машыністаў бульдозера і аўтагрэйдара; СДЮШАР – трэнера-выкладчыка па спорце; фізкультурна-спартыўны клуб – трэнера па спорце; праектнае бюро – архітэктара. Раённаму цэнтру культуры і народнай творчасці патрабуюцца загадчык клуба, кіраўнікі гуртка, студыі, кіраўнікі і рэжысёры творчых калектываў, бібліятэкар, прыбіральшчык памяшканняў, манціроўшчык сцэны, акампаніятар, асвятляльнік, мастак-афарміцель; сацыяльна-педагагічнаму цэнтру – педагог-псіхолаг; цэнтральнай аптэцы №65 – правізар-рэцэптар; раённай арганізацыі БТПР – паляўніцтвазнаўца.
Заработная плата па ўзгаданых спецыяльнасцях вагаецца ад 480 да 1325 рублёў. Атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна па нумарах 5-88-57, 5-73-51 і на афіцыйным сайце райвыканкама ў раздзеле “Даведачная інфармацыя”.
Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.