Калі вы дастаяце з паштовай скрыні свежы нумар “Патрыёта”, мы ўжо ва ўсю працуем над новым выпускам “раёнкі”, стараючыся зрабіць кожную яе старонку максімальна цікавай, карыснай, насычанай. А паколькі чытаеце гэтыя радкі, значыць, на фінішную прамую 2022-га вы выйшлі разам з “Патрыётам”. Дарэчы, стартавала падпіска на наступны год, і самы час паклапаціцца, каб і ў 2023-м паштальён прыносіў у вашы дамы раённую газету. Сярод тых, хто падпішацца адразу на паўгоддзе, мы разыграем міксер і электрачайнік. Прыносьце квіток аб падпісцы ў рэдакцыю, дасылайце яго фотаздымак на вайбер (8029) 511-62-51 ці тэлефануйце па нумары 5-73-61. Акрамя гэтага, для тых, хто падпісваецца на квартал ці паўгода, будзе і далей дзейнічаць 20-працэнтная скідка на адну рэкламу (спачуванне, віншаванне) ў месяц.
Напрыканцы снежня правядзём і святочны Дзень падпісчыка, час і месца паведамім пазней. Ну а напачатку студзеня парадуем каляндаром на новы год. Чакаюць у 2023-ым і новыя рубрыкі, праекты, фотаконкурсы. Чарговы “Я і мая любімая газета” таксама прысвечаны падпісцы. Самыя ўдалыя і крэатыўныя здымкі будуць надрукаваны ў “Патрыёце” (дасылайе іх на электронную пошту, ці размяшчайце ў нашых сацсетках), па традыцыі выберам і пераможцаў, якія атрымаюць ад рэдакцыі прызы! І канечне, чакаем вашых лістоў і тэлефанаванняў. Паведамляйце аб цікавым, што акружае, і праблемах, якія хвалююць.
А каб быць у курсе ўсіх падзей, навін Ушаччыны – заставайцеся з “Патрыётам”. Месячны кошт падпіскі складае 9 рублёў 21 капейка, для юрыдычных асоб – 15,39. Выпісаць “раёнку” можна не толькі праз паштальёнаў і ў аддзяленнях сувязі, а і ў рэдакцыі газеты.
Вольга КАМАРКОВА.