С Днем Октябрьской революции!

Общество

Паважаныя жыхары і госці Ушацкага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні са 105-годдзем Кастрычніцкай рэвалюцыі!

Жыхары нашай краіны, асабліва людзі старэйшага пакалення, з шанаваннем і павагай ставяцца да гэтай гістарычнай падзеі, якая абвясціла свабоду ад прыгнёту і бяспраўя, адкрыла новую эпоху ў развіцці чалавецтва, увасобіла ў жыццё такія годныя прынцыпы, як сацыяльная справядлівасць, павага да людзей працы.
Кастрычніцкая рэвалюцыя стала перадумовай для ўтварэння Савецкага Саюза, які забяспечыў Вялікую Перамогу над фашызмам, і гэты подзвіг нашага народа мы з асаблівым пачуццём прыгадваем у Год гістарычнай памяці.

Рэвалюцыя аказала моцны ўплыў на далейшае развіццё ўсіх краін і народаў. Беларусы беражліва захоўваюць гістарычную спадчыну Кастрычніка, вылучаюць усё лепшае з савецкай эпохі і будуюць на гэтым падмурку сучаснае грамадства.
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, поспехаў у стваральнай працы на карысць роднай краіны.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *