8 мая ў 14 гадзін на стадыёне ў мікрараёне лясгаса пачнецца міжраённы турнір па футболе, прысвечаны Дню Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, у якім прымуць удзел каманды з Ушацкага, Докшыцкага, Міёрскага і Глыбоцкага раёнаў.
9 мая.
13.30-14.00 – акцыя “Дзякуй за жыццё!”.
14.00 – пачатак святочнага шэсця (пераход калоны на плошчу, шэсце да помніка на брацкай магіле воінаў і партызан у г.п.Ушачы).
14.10 – цырымонія ўскладання кветак і вянкоў да помніка на брацкай магіле воінаў і партызан у г.п.Ушачы.
14.20-14.40 – пераезд на мемарыяльны комплекс “Прарыў”.
14.40-15.10 – мітынг-рэквіем, прысвечаны 66-й гадавіне Вялікай Перамогі на мемарыяльным комплексе “Прарыў”.
15.30-17.00 – літаратурна-музычная кампазіцыя, прысвечаная Дню Перамогі (РДК).
14.30-18.00 – у раёне аўтастаянкі каля РДК працуюць атракцыёны, спартыўныя і гульнявыя пляцоўкі.
17.00-17.30 – канцэрт духавога аркестра ў скверы.
19.00 – паказ фільма “Брэсцкая крэпасць” (РДК).
21.00-22.00 – канцэрт мастацкай самадзейнасці.
22.00-24.00 – дыскатэка.