У рамках акцыі прафілактычныя мерапрыемствы былі арганізаваны ў Кубліцкім, Жарскім, Вялікадолецкім сельсаветах і г.п.Ушачы. Асаблівая ўвага надавалася катэгарыраваным грамадзянам, бо яны найбольш схільныя рызыцы.
Падчас наведвання домаўладанняў з грамадзянамі праводзілася тлумачальная праца па пытаннях бяспечнага пражывання. У зоне асаблівай увагі выратавальнікаў быў стан пячнога ацяплення, бо ў дадзены перыяд гэтая праблема найбольш актуальная. Ва Ушацкім раёне па гэтай прычыне адбыўся ўжо адзін пажар, а гэта толькі пачатак ацяпляльнага сезону. Таксама, члены камісіі праверылі стан электраправодкі і газавага абсталявання. Данеслі да жыхароў населеных пунктаў неабходнасць устаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і падтрымання іх у спраўным стане. Падчас сустрэч уручалася наглядна-выяўленчая прадукцыя. Да рэйду далучыліся і прадстаўнікі СМІ.
Праца была праведзена больш чыму 100 домаўладаннях. Там, дзе былі выяўленыя парушэнні, прапанаваныя мерапрыемствы па іх ліквідацыі, забяспечаны кантроль ступені выканання прапанаваных мерапрыемстваў.
Крысціна Карзянок, інспектар прапаганды РАНС.