Вопрос о строительстве городской бани интересует многих ушачан. Какой она будет и где будет располагаться?

Общество

“Мяне як заўзятую аматарку гарачай пары цікавіць пытанне з будаўніцтвам гарадской лазні. Чула, што ўжо рыхтуецца праект. Ці праўда гэта?”

А.Ф.КАВАЛЁВА, г.п.Ушачы.

На гэтае пытанне, якое цікавіць многіх ушачан, мы папрасілі адказаць намесніка старшыні райвыканкама Дзмітрыя Пятровіча ЦІМАФЕЕВА.

– Сапраўды, збіраюцца зыходныя даныя для праекта і тэндара на праектаванне. За аснову мы ўзялі лазню ў аграгарадку Боркавічы Верхнядзвінскага раёна (на здымку). Яна цагляная, са сваёй кацельняй, кампактная, разлічана на адначасовае знаходжанне 10-12 чалавек. Паколькі колькасць наведвальнікаў у тым населеным пункце невялікая, то працуе адзін дзень, падзяліўшы яго на жаночыя і мужчынскія гадзіны. Калі ў нас акажацца болей жадаючых, то працаваць будзе два ці больш дзён.

Мяркуемае месцараспалажэнне – пляцоўка за былым будынкам суда. Гэта блізка да кацельні, таму магчыма не спатрэбіцца асобная, а таксама да былой лазні, людзі прывыклі да гэтага месца лічы ў цэнтры гарпасёлка. Яшчэ адзін плюс – існуючая пляцоўка для транспарту.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *