Анна Иосифовна Мащёнок

Ими гордятся

Ганна Іосіфаўна Машчонак на пасадзе начальніка паштовага аддзялення Селішча раённага вузла паштовай сувязі з красавіка 1979 года. За гэты час зарэкамендавала сябе як адказны, прафесійна падрыхтаваны, добрасумленны работнік, дастойны кіраўнік.
Яна спраўляецца з пастаўленымі задачамі, умее аналізаваць сітуацыю, рабіць адпаведныя вывады, аператыўна прымаць меры для дасягнення мэты, здольная спраўляцца з вялікім аб’ёмам работ, аператыўна і якасна. Валодае такімі рысамі, як выканаўчая дысцыпліна, прадпрымальнасць, патрабавальнасць.
Свае пасадныя абавязкі Ганна Іосіфаўна выконвае добрасумленна. Па аддзяленні, якое яна ўзначальвае, звычайна стабільна забяспечваюцца планавыя паказчыкі. За 2010 год выручка ад рэалізацыі склала 104 працэнты да плана, даходы ад асноўнай дзейнасці – 103,8, няпрофільныя паслугі – 104,4, выкананы паказчык рэалізацыі тавараў народнага спажывання.
Старанна і паспяхова Г.І.Машчонак асвойвае новыя праграмныя прадукты, а таксама перадавыя тэхналогіі, якія забяспечваюць паляпшэнне якасці аказваемых паслуг.
Кіраўнік аддзялення сувязі ўмее арганізаваць работу падначаленых, актыўна ўдзельнічае ў жыцці калектыву раённага вузла паштовай сувязі.
А яшчэ гэтую работніцу вызначаюць здольнасць лёгка кантактаваць з людзьмі, не дапускаць канфліктных сітуацый, тактоўнасць. Яна карыстаецца заслужаным аўтарытэтам, умее падтрымліваць у калектыве атмасферу добразычлівасці і агульнай зацікаўленасці ў дасягненні пастаўленых мэт.



2 комментария по теме “Анна Иосифовна Мащёнок

  1. Ну і навошта вы «перакладаеце» на расейшчыну нашы беларускія фаміліі? Што гэта за МаЩЁнOк? Ня ведаеце, што німа літары Щ ў беларускае мове? Няўжо вам ня сорамна? Мала з нас зьдзекваліся падчас савецкае ўлады дык вы і цяпер працягваеце рабіць абы што.

  2. Уважаемый Danielle! Если Вы не заметили, то названия ВСЕХ статей на сайте написаны по-русски (для удобства многих из нас), так что о переводе речи не идёт! Обратите лучше внимание на написание ваших «нЯ сорамна», «нЯ ведаеце», «зЬдзекваліся»… С новыми правилами орфографии Вы, как я вижу, не знакомы!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *