Молодёжь за стабильное будущее!

Образование и молодежь

На мінулым тыдні самая актыўная моладзь раёна ў 42 раз сабралася на справаздачна-выбарчую канферэнцыю Ушацкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, каб падвесці вынікі зробленага, абазначыць праблемы і шляхі іх вырашэння. На працягу лютага-сакавіка ў пярвічных арганізацыях БРСМ праходзілі справаздачныя сходы, на якіх вылучаліся дэлегаты на раённую канферэнцыю – 136 чалавек. Каб разам з моладдзю абмеркаваць праблемы і перспектывы раённай арганізацыі на канферэнцыю прыйшлі старшыня раённага Савета дэпутатаў А.В.Пашковіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама В.М.Захарэнка, начальнік аддзела райвыканкама па справах моладзі Н.І.Гардзіёнак, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі У.М.Малаткавец, а таксама выконваючы абавязкі старшыні кантрольнай камісіі абласной арганізацыі БРСМ А.С.Лук’янаў.
З асноўнай справаздачай выступіла першы сакратар РК БРСМ Алена Шалак.  
За 2008-2011 гады ў рады арганізацыі ўступілі 430 маладых людзей. Усяго ў раёне створана 58 пярвічных арганізацый, у якіх налічваецца 673 члены. Сваю работу раённы камітэт БРСМ ажыццяўляе ў цесным супрацоўніцтве і пры падтрымцы райвыканкама, аддзелаў па справах моладзі, ідэалагічнай работы, фізічнай культуры, спорту і турызму, кіраўніцтва прадпрыемстваў і арганізацый.
Адной з важных задач раённага камітэта з’яўляецца патрыятычнае выхаванне маладога пакалення. Рэгулярна арганізуюцца сустрэчы з ветэранамі вайны, праводзяцца акцыі “Ветэран жыве побач”, “Клопат”, “Урокі мужнасці”, пярвічныя арганізацыі аказваюць шэфскую дапамогу ветэранам вайны і пажылым людзям. За пярвічнымі арганізацыямі замацаваны воінскія пахаванні і помнікі, за якімі вядзецца пастаянны догляд.
Штогод удзельнічаюць у патрыятычных акцыях “Разам за моцную і квітнеючую Беларусь!”, “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь”, “Квітней Беларусь!”, “За Беларусь!”, накіраваныя на захаванне і памнажэнне традыцый маладзёжнага руху.
Сур’ёзным выпрабаваннем для саюза моладзі сталі выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. БРСМ, як арганізацыя, якая падтрымлівае палітыку Прэзідэнта і дзяржавы ў цэлым, прымала актыўны ўдзел ва ўсіх этапах выбарчай кампаніі. 12 прадстаўнікоў саюза ўвайшлі ў склад выбарчых камісій, 18 былі назіральнікамі на ўчастках для галасавання. Таксама моладзь удзельнічала ў выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў. 4 члены БРСМ Ушацкага раёна сталі дэпутатамі раённага і сельскіх Саветаў дэпутатаў.
Надаецца ўвага здароваму ладу жыцця моладзі. Традыцыйнымі сталі мерапрыемствы, якія праводзяцца сумесна з аддзелам фізічнай культуры, спаборніцтвы па хакеі “Залатая шайба”, па футболе “Скураны мяч”, лёгкаатлетычныя эстафеты, прабегі, спартландыі. Былі праведзены конкурсы малюнкаў і плакатаў “Свет без наркотыкаў”, “Скажы наркотыкам “не”.
Адзначаны станоўчы вопыт работы пярвічных арганізацый Вялікадолецкай, Плінскай, Ушацкай, Глыбачанскай школ, якія атрымалі граматы раённага камітэта БРСМ. Такім жа чынам адзначаны сакратары пярвічных арганізацый ад працуючай моладзі Наталля Бугай, Вольга Шчэрбік, Вячаслаў Белавусаў, Таццяна Стрыжонак.
Разам з тым у рабоце арганізацыі існуюць недапрацоўкі і праблемы, якія патрабуюць вырашэння. Гэта недастатковае фарміраванне і работа атрадаў па другаснай занятасці моладзі. Неабходна выпрацаваць і тактыку індывідуальнай прафілактычнай работы з падлеткамі, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх. Неэфектыўнай з’яўляецца і прафарыентацыйная работа. 
Слова трымалі сакратары пярвічных арганізацый Вялікадолецкай школы М.Машчонак, аддзела ўнутраных спраў С.Шайтар, ПУП “Сарочына” Т.Стрыжонак.
Н.І.Гардзіёнак акрэсліла асноўныя вынікі праграмы “Моладзь Ушаччыны на 2006-2010 гады”, а таксама накірункі работы з моладдзю ў раёне. А.С.Лук’янаў указаў на моманты і накірункі, над якімі трэба папрацаваць.
Дэлегаты канферэнцыі “ўзялі на пяро” заўвагі і прапановы, выказаныя А.В.Пашковіч.
Другім пытаннем канферэнцыі стала выбранне раённага камітэта грамадскага аб’яднання, у які ўвайшло 15 чалавек. Дэлегатамі на абласную канферэнцыю былі абраны Сяргей Шайтар і Алена Шалак.
У цэлым работа раённай арганізацыі грамадскага аб’днання БРСМ за 2008-2011 гады прызнана здавальняючай.
Напрыканцы канферэнцыі дэлегат ад пярвічнай арганізацыі Ушацкай школы Кацярына Жэлванава агучыла зварот да моладзі раёна. Канферэнцыю працягнуў першы пленум Ушацкага раённага камітэта грамадскага аб’яднання БРСМ, на парадку дня якога стаялі пытанні аб выбранні першага сакратара і бюро РК БРСМ. Аднагалосна першым сакратаром РК БРСМ абралі Алену Шалак. Затым адбыўся першы пленум раённай кантрольнай камісіі БРСМ, на якім старшынёй камісіі была абрана Юлія Апёнак.
Завяршылася мерапрыемства канцэртам, падрыхтаваным раённым Домам культуры.
В.ПОЛАЗАВА.
***

Обращение делегатов 42-й отчетно-выборной
конференции Ушачской РО ОО «БРСМ»
к молодежи района

Мы, делегаты 42 отчетно-выборной конференции общественного объединения «Белорусский республиканский союз молодежи», обращаемся к вам — молодым, инициативным, неравнодушным ушачанам, нашим сверстникам. Конференция — это не только отчет перед активом молодежного союза о том, что сделано, и о том, что еще необходимо сделать, но и возможность быть услышанными властью, возможность во всеуслышание задать вопросы, волнующие современного молодого человека и гражданина. Мы живем в интересное, непростое, стремительное время, и с каждым прожитым днем, с каждым прожитым годом убеждаемся в правильности пути, который выбрала наша страна, наш народ, наша молодежная организация. Сохранение памяти о героическом прошлом служит залогом плодотворной работы в настоящем – приумножение того, что есть, и заботы о том, что будет. И молодежь не должна оставаться в стороне. Только от нас зависит наше будущее. И то, насколько продуктивным будет оно, можно видеть по тем делам, которые ведутся сегодня. Инициатива и предприимчивость – основа всех начинаний. Дорога лучшей молодежи республики открыта через двери Общественного объединения «Белорусский республиканский союз молодежи». Мы верим в это – поверьте же и вы, и пусть эта вера, эта убежденность ведет нас к процветанию нашего района, нашей страны, нашего народа!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *