Накануне первомайского праздника ушачане трудились на субботнике

Общество

У пярэдадзень першамайскага свята ўшачане выйшлі на суботнік па добраўпарадкаванні населеных пунктаў, акультурванні пасяўных плошчаў. У ім прынялі ўдзел працоўныя калектывы прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна.
Значны аб’ём работ выкананы па добраўпарадкаванні тэрыторыі парка ў Двор Пліне. Тут з энтузіязмам працавалі супрацоўнікі падатковай інспекцыі, фінансавага аддзела райвыканкама, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, аддзела статыстыкі, амаль усім калектывам – настаўнікі Плінскай сярэдняй школы.
У гэты ж час на добраўпарадкаванні гарадскіх ускраін, прыдарожных палос у раёне аўтабазы шчыравалі работнікі райвыканкама і жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Вялікі дэсант з райцэнтра накіраваўся на палеткі бліз Турасполля, Вялікіх Дольцаў, райаграсэрвіса на збор камянёў і іншыя работы па ўвядзенні ў абарот дадатковых пасяўных плошчаў і пашаў. 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *