Хроника проишествий в Ушачском районе

Общество

Па матэрыялах РАУС за перыяд з 25 красавіка па 3 мая аддзелам міліцыі да адміністрацыйнай адказнасці за дробнае хуліганства прыцягнута 16 чалавек, за распіццё спіртных напіткаў ці з’яўленне ў нецвярозым стане ў грамадскіх месцах – 10. Узбуджаны пяць крымінальных спраў.

“Пагарэў” на алкаголі
Жыхар вёскі Старынка, 1950 года нараджэння, “пагарэў” на незаконным захоўванні алкагольнай прадукцыі. У яго доме супрацоўнікі міліцыі знайшлі шэсць літраў самагону і самагонны апарат. Складзены адміністрацыйны пратакол. Мужчыну пагражае штраф да пяці базавых велічынь.
“Выхаваўчыя
мерапрыемствы”

Жыхар вёскі Пралетарый сістэматычна, на працягу 2011 года, “падымаў руку” на сваю сужыцельніцу. Па факце катавання ўзбуджана крымінальная справа. Мужчыну за такія “выхаваўчыя мерапрыемствы” пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.
Вынік п’янкі
Жыхар вёскі Глыбачка (1988 года нараджэння, нідзе не працуе) дачакаўся, калі яго знаёмая пасля іх сумеснага распіцця спіртных напіткаў засне, і выкраў у жанчыны мабільны тэлефон LG. Па факце крадзяжу ўзбуджана крымінальная справа. Маёмасць вернута ўладальніцы. Выкрадальніку пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.
“Гаспадарлівы” выкрадальнік
Неўстаноўленая асоба праз разбітае акно пранікла ў дачны домік ў гарпасёлку і выкрала газавы балон, падушкі і некаторыя іншыя рэчы паўсядзённага ўжытку. Урон, які панёс у выніку крадзяжу гаспадар дачы, жыхар Мінска, склаў 200 тысяч рублёў. Па факце крадзяжу ўзбуджана крымінальная справа. Праводзіцца следства.
Зрабіў па-свойму
Мужчына, 1988 года нараджэння, быў асуджаны за крадзеж і павінен быў адбываць пакаранне ў выглядзе папраўчых работ. Аднак для сябе ён вырашыў іначай: не мяняць свабоду і разгульны лад жыцця на “нейкія там умоўнасці”… За што зноў трапіў пад артыкул. У адносінах грамадзяніна ўзбуджана крымінальная справа. За ўхіленне ад пакарання яму пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі.
“Прыхапіў” тэлефон
Жыхар гарпасёлка днямі пазбавіўся мабільнага тэлефона коштам 770 тысяч рублёў. Выкрадальнікам аказаўся ўраджэнец Расіі, жыхар вёскі Пралетарый, які з мэтай крадзяжу пранік у дом пацярпелага. Узбуджана крымінальная справа. Выкрадальніку пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.
К.КАВАЛЕЎСКАЯ.



2 комментария по теме “Хроника проишествий в Ушачском районе

  1. Впечатляет! Живём и, как оказалось, не знаем, кто «орудует» рядом. Прикольненько почитать!!!

  2. А деревня Пролетарий «жжёт». Две статьи за неделю заработали жители 🙂

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *