Первый месяц осени стал богатым на достижения у юных легкоатлетов Ушаччины

Cпорт

Першы месяц восені парадаваў нас поспехамі юных ушацкіх лёгкаатлетаў. І асабліва прыемна, што сярод прызёраў спаборніцтваў аказаліся не толькі ўжо знаёмыя нам выхаванцы адпаведнага аддзялення Ушацкай СДЮШАР, а і дэбютанты.

Н.Корань, Я.Басак, К.Ісаева.

Добрыя вынікі паказалі нашы землякі на адкрытам першынстве Глыбоцкай спартыўнай школы. На дыстанцыі 1000 метраў пакінула за спіной усіх канкурэнтак Кіра Ісаева, Яраслаў Басак заваяваў “золата” на 600-мятроўцы, а Насця Корань – “бронзу” ў скачках у даўжыню.

Р.Сабін.

Не засталіся без узнагарод ушачане і на адкрытым першынстве горада Полацка, удзел у якім прымалі не толькі беларусы, а і расійскія лёгкаатлеты. У адным з самых тэхнічна складаных відаў – спартыўнай хадзьбе – спрабуе сябе Максім Магерка – на гэтых спаборніцтвах ён стаў другім. Дарэчы, хлопец пачаў вучэбны год у Наваполацкім вучылішчы алімпійскага рэзерву. Ну а Расціслаў Сабін паклаў у скарбонку першы медаль – “бронзу” ў штурханні ядра.

Сёлета тры выхаванцы лёгкаатлетычнага аддзялення перайшлі на навучанне ва ўстановы больш высокага звяна: у Наваполацкім вучылішчы апроч прыгаданага вышэй М.Магеркі паспрабуе развіць свой талент Міхаіл Ладноў, які спецыялізуецца ў кіданні молата, а Мацвей Казакевіч будзе адточваць тэхніку штурхання ядра ў Віцебску.

“Вельмі рада за сваіх выхаванцаў! – пракаменціравала вынікі трэнер Таццяна Леанідаўна Клопава. – За лета ўсе падраслі, набраліся сіл і засумавалі па спаборніцтвах – так што пачатак новага сезона выйшаў удалым! Будзем працаваць далей, каб радаваць бацькоў, сяброў і ўсіх ушацкіх балельшчыкаў!”

Наталля БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *