Центральный сквер стал любимым местом маленьких ушачан

Общество

Не ўсе буслы на зіму адлятаюць у вырай. Некаторыя “застаюцца” ва Ушачах: бо хто ж, як не яны, рэгулярна робяць сюрпрызы маладым сем’ям? Клапатлівыя птушкі заўсёды вельмі любілі радаваць ушачан. За першы квартал мінулага года яны прынеслі нашым землякам 38 дзетак, у студзені-сакавіку 2011-га – ужо 45. Павелічэнне нараджальнасці ў раёне, безумоўна, прыемна. Для маленькіх нашых грамадзян многае робіцца ў раёне, арганізуюцца новыя месцы адпачынку, добраўпарадкоўваюцца старыя.
“Куды пойдзеце гуляць?” — пытае маладая мама ў другой. “Вядома ж, у сквер”, — чуецца ў адказ. Прыкладна такую гутарку ў апошні час усё часцей можна пачуць з вуснаў ушачан. І гэта зразумела. Створаная падчас рэспубліканскага суботніка дзіцячая пляцоўка ў гарпасялковым скверы — любімае месца адпачынку самых маленькіх мясцовых жыхароў. Горкі, арэлі, каруселі, пясочніца і іншыя атрыбуты для адпачынку дзяцей — ёсць дзе разгуляцца.
Сёння маленькім наведвальнікам ужо не трэба стаяць у чарзе, каб пакатацца на арэлях-каруселях — тут ужо ўсяго ўдосталь. Важна адзначыць, што гэтыя зручнасці для малых і ўсю гэтую прыгажосць робяць майстры прадпрыемстваў і арганізацый раёна.
З раніцы да вечара сквер поўніцца звонкім дзіцячым смехам. А значыць, Ушаччына развіваецца.
К.КАВАЛЕЎСКАЯ.  



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *