На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое адбылося пазаўчора ў пашыраным саставе, з запрашэннем начальнікаў аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і гаспадарак, старшынь сельвыканкамаў, абмеркаваны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў першым квартале гэтага года. Дакладвалі першы намеснік старшыні райвыканкама А.Я.Вайцянкоў і начальнік аддзела эканомікі Т.У.Дзямешка. Прааналізаваны вынікі выканання бюджэту раёна і работа са зваротамі грамадзян у райвыканкам у першым квартале года. Разгледжаны шэраг іншых пытанняў.
У пасяджэнні выканаўчага камітэта прынялі ўдзел намеснік міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь – дырэктар Дэпартамента “Белаўтадар” А.М. Лыцін і генеральны дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства аўтамабільных дарог “Віцебскаўтадар” А.А.Канопліч.
На здымку: (злева направа) старшыня райвыканкама А.А.Кавалёнак, А.М.Лыцін і А.А.Канопліч у час пасяджэння выканаўчага камітэта.