Па матэрыялах РАУС за мінулы тыдзень аддзелам міліцыі да адміністрацыйнай адказнасці за дробнае хуліганства прыцягнута 6 чалавек, за распіццё спіртных напіткаў ці з’яўленне ў нецвярозым стане ў грамадскіх месцах – 20. Узбуджаны тры крымінальныя справы.
Рыбалка не ўдалася
Па паведамленні Лепельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету на возеры Чарсвядскае былі затрыманы двое жыхароў Ушацкага раёна, якія, ігнаруючы заканадаўства, незаконна здабылі 70 шчупакоў. Урон ад такой рыбалкі склаў 7 мільёнаў 350 тысяч рублёў. У адносінах гора-рыбакоў узбуджана крымінальная справа.
Сярод белага дня
Скарыстаўшыся няўважлівасцю ўладальніка кашалька і акружаючых, мужчына выкраў 160 тысяч рублёў з палаты райбальніцы. Выкрадальнік затрыманы, ім аказаўся жыхар вёскі Сарочына. Супраць яго ўзбуджана крымінальная справа. Грошы вернуты ўладальніку.
Сцяна – не перашкода
Неўстаноўленая асоба выкрала пліту “Гефест” і магнітафон “Атлант” у адным з дачных домікаў у вёсцы Баравыя. Сума ўрону склала 265 тысяч рублёў. Для таго, каб ажыццявіць свой “зламысны план”, выкрадальнік праламаў сцяну ў верандзе. Па факце крадзяжу ўзбуджана крымінальная справа.
К.КАВАЛЕЎСКАЯ.