Во время садово-огородных работ некоторые жители заполняют контейнеры травой. Куда выкидывать бытовой мусор?

Общество

Сезон капання бульбы ў самым разгары. Аб гэтым кожны вечар сведчыць устойлівы пах дыму – ушацкія гаспадары заўзята спальваюць на ўчастках рэшткі расліннасці і бульбоўнік, тым самым утвараючы ў спякоту сапраўдны смог над гарпасёлкам. Гэтую тэму мы ўздымалі ў мінулым нумары газеты. Але не ўсе наводзяць парадак з дапамогай запалак.

Накіраваўшыся с пакетам смецця да кантэйнераў на вуліцы Петруся Броўкі, разгубілася: усе тры, як кажуць, пад завязку напоўнены бацвіннем і травой. Куды дзець бытавое смецце?

Кінуць побач? Там і без таго складзена яшчэ і абрэзанае сучча, ды і хутка разарвуць тонкі пакет мясцовыя коцікі і сабачкі – ну зусім не хочацца псаваць выгляд вуліцы! Дарэчы, такую карціну, праходзячы міма, даводзіцца назіраць ледзь не праз дзень, перыядычна акрамя расліннасці кантэйнеры і пляцоўка каля іх напаўняюцца яшчэ і яблыкамі. Такім гаспадарам хочацца задаць простае пытанне: навошта так рабіць? Трава перагніе на ўскрайку ўчастка, а перагной з яе, ды і яблыкаў наогул стане выдатным угнаеннем, якое насычае глебу карыснымі мікраэлементамі, павялічвае яе рыхласць і ўраджайнасць. Некаторыя дачнікі нават раскідваюць гнілыя яблыкі па ўчастку перад узворваннем.

У такія моманты, шчыра кажучы, ніколькі не засмучае аддаленасць кантэйнераў ад дома – не хацелася б бачыць такі малюнак праз вокны ці падбіраць раскінутыя яблыкі на новым асфальце, якога столькі гадоў чакалі жыхары мікрараёна. І вельмі шкада камунальнікаў, якім прыходзіцца пажынаць плады такога “гаспадарскага” падыходу, а ў дадатак яшчэ і чуць прэтэнзіі за дрэнны вываз смецця.

Паважаныя ўшачане! Кантэйнеры прызначаны выключна для бытавых адходаў! Рэшткі агародніны, травы, сучча – усё гэта можна і трэба ўтылізаваць на ўчастку. Давайце клапаціцца пра чысціню не толькі на сваіх сотках, а і навокал. Мы ж тут жывём…

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *