В 29 организациях Ушачского района имеются свободные вакансии

Общество

Працягваем знаёміць нашых чытачоў з наяўнымі ў раёне вакансіямі. Па інфармацыі аддзела занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных адносін, на 23 жніўня 107 свабодных месцаў было ў 29 арганізацыях Ушаччыны.

Нямала прапаноў у гаспадарках раёна. ААТ “Ільюшынскі” запрашае на работу ветэрынарнага ўрача, жывёлавода, трактарыста-машыніста, аператара машыннага даення, юрыста; “Дземенец” – агранома; КУСГП “Вялікадолецкае” – жывёлавода, аператара машыннага даення, бухгалтара; УП “Сафійскія дары” – вадзіцеля аўтамабіля, загадчыка фермы, лабаранта, повара, трактарыста-машыніста, аператара машыннага даення, ветэрынарнага ўрача.

Электраманцёр ахоўна-пажарнай сігналізацыі патрэбны аддзяленню па ахове аб’ектаў у г.п.Ушачы Полацкага аддзела Дэпартамента аховы; вадзіцелі аўтобуса – Вялікадолецкай і Арэхаўскай школам; сацыяльны педагог – Ушацкай; метадыст – вучэбна-метадычнаму кабінету; загадчык аддзела, аператар электроннага набору і вёрсткі – рэдакцыі газеты “Патрыёт”; лесаруб, вальшчык лесу, ляснік – лясгасу. Вакансія грузчыка маецца ў ТАА “ЕЎРАГАНДАЛЬ”; інспектара па асноўнай дзейнасці, спецыяліста па суправаджэнні праграмнага забеспячэння – у ТЦСАН Ушацкага раёна; настройшчыка клавішных інструментаў – у дзіцячай школе мастацтваў; цесляра і тынкоўшчыка – у ПМК-66.

Недахоп кадраў назіраецца ў медыцынскай галіне. Так, Ушацкая ЦРБ чакае ўрачоў са спецыялізацыяй па тэрапіі, анестэзіялогіі і рэанімацыі, стаматалогіі і стаматалогіі-артапедыі, педыятрыі, хірургіі, эндаскапіі, псіхіятрыі і наркалогіі, кардыялогіі і дэрматавенералогіі, медыцынскіх сясцёр, фельчараў, зубнога фельчара; раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі – урача-гігіеніста.

Жыллёва-камунальная гаспадарка запрашае электрагазазваршчыка; ДРБУ-105 – машыніста бульдозера і машыніста аўтагрэйдара; дзіцяча-юнацкая спартыўная школа – дзяжурнага па зале, трэнера-выкладчыка па спорце; філіял аблспажыўтаварыства – вадзіцеля аўтамабіля. Раённаму цэнтру культуры і народнай творчасці патрабуюцца бібліятэкар, прыбіральшчык памяшканняў, акампаніятар, асвятляльнік, мастак-афарміцель, кіраўнікі і рэжысёры творчых калектываў, манціроўшчык сцэны; райвыканкаму – дырэктар КУСГП “Вялікадолецкае”, начальнік праектнага бюро, прыбіральшчык тэрыторый; ЦБП №237 Белаграпрамбанка – галоўны спецыяліст; вузлу паштовай сувязі – паштальён; цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэме – бібліятэкар, рабочы па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў; цэнтральнай аптэцы №65 – правізар-рэцэптар; раённай арганізацыі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў – паляўніцтвазнаўца; ТАА “Форэстгандаль” – станочнік.

Заработная плата па ўзгаданых спецыяльнасцях вагаецца ад 480 да 1456 рублёў. Атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна па нумарах 5-88-57, 5-73-51 і на афіцыйным сайце Ушацкага райвыканкама ў раздзеле “Даведачная інфармацыя”.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *