Подготовьте лодки к сезону

Общество

Адно з багаццяў Ушацкага раёна – азёры. Вясна ўсё больш уступае ў свае правы, хутка надыдзе і час летняга сезону лоўлі рыбы з плавальных сродкаў. Таму зараз самы час падумаць пра тэхнічны стан лодак і катэраў. Якія змены адбыліся ў гэтым сезоне, расказвае інспектар Чашніцкага ўчастка дзяржаўнай інспекцыі па маламерных суднах С.К.СКРАБНЕЎСКІ.

– Са студзеня 2011 года згодна Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №200 адменены тэхнічны агляд усіх маламерных суднаў. Раней яго трэба было праходзіць штогод да пачатку навігацыі. Цяпер ён ажыццяўляецца пры рэгістрацыі судна. Але гэта не азначае, што ўладальнік плавальнага судна можа эксплуатаваць яго няспраўным. Да такіх грамадзян будуць прымяняцца меры адміністрацыйнага ўздзеяння ў выглядзе штрафаў. У выпадку выяўлення няспраўнасці судна накіроўваецца на нечарговы агляд. Таму лепш патраціць сродкі на рамонт ці набыццё новай лодкі, чым на штраф.
Хацелася б звярнуць увагу ўладальнікаў маламерных суднаў на тое, што не належаць дзяржаўнай рэгістрацыі і праходжанню тэхагляду грабныя плаўсродкі грузападымальнасцю да 224 кілаграмаў, а таксама байдаркі і каноэ незалежна ад грузападымальнасці. Калі ж судна з маторам, то незалежна ад грузападымальнасці яно павінна быць зарэгістравана. Да ўладальнікаў лодак, катэраў і скутэраў (водных матацыклаў), незалежна ад таго, зарэгістраваны яны ці не, прад’яўляюцца патрабаванні аб выкананні правілаў бяспекі – у лодцы павінны быць выратавальныя камізэлькі на кожнага чалавека, водаадліўны чарпак, а на маторных суднах – яшчэ медыцынская аптэчка, вогнетушыцель або незгараемая кашма.
– Для карыстання маторным плавальным сродкам неабходна мець пасведчанне на права кіраваць ім?
– Так, але і тут ёсць абмежаванні. Калі магутнасць лодачнага матора да 5 конскіх сіл, такое пасведчанне не трэба. Тыя, хто не мае такога пасведчання, павінны падысці да дзяржінспектара – запісацца на курсы. Пасля прайсці навучанне і здаць экзамен, пасля чаго будзе выдадзена пасведчанне. Хачу адзначыць, што дзяржаўная інспекцыя па маламерных суднах Рэспублікі Беларусь выдае пасведчанні і міжнароднага ўзору. З былых краін СССР толькі Беларусь і Літоўская Рэспубліка маюць права выдаваць такія пасведчанні.
– У якія дні ажыццяўляеце прыём жыхароў Ушацкага раёна?
– У красавіку – кожную пятніцу, у маі – другую і чацвёртую пятніцу, у чэрвені-верасні – другую пятніцу ў фае Дома Саветаў з 8 да 13 гадзін. Тэлефоны для даведак – 511-08-19 або (8-02133) 4-12-75 (па аўторках).
Падрыхтавала В.ПОЛАЗАВА.  



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *