Технику на осмотр!

Общество

У маі будзе праводзіцца дзяржтэхагляд трактароў і прычэпаў да іх, што знаходзяцца ў асабістым карыстанні жыхароў раёна. Асноўныя патрабаванні да тэхнікі: яна павінна быць чыстай, мець спраўную тармазную сістэму, светлавыя прыборы і сігналізацыю, пафарбаваны дзяржаўны знак, годную да эксплуатацыі і па тэхнічных характарыстыках хадавую гуму.

Таксама са светлавой сігналізацыяй, дзяржаўным нумарным знакам і яго падсветкай павінен быць прычэп, абавязкова страховачны ланцуг. На колавых трактарах (класа 1,4 т і вышэй), працуючых з прычэпамі, павінен быць устаноўлены знак “Аўтацягнік”, у транспартным сродку знаходзіцца медыцынская аптэчка, вогнетушыцель, знак аварыйнага прыпынку.
Аднак, правяраецца не толькі тэхніка, але і наяўнасць у трактарыстаў медыцынскай даведкі і страхавога поліса. Акрамя гэтых дакументаў пры сабе трэба мець пашпарт, пасведчанне трактарыста-машыніста з дазволенымі адзнакамі на права кіравання дадзенай катэгорыяй машын, рэгістрацыйны дакумент (тэхнічны пашпарт).
Тэхагляд пройдзе па наступным графіку: 5 мая ў 16.00 – Глыбачанскі, у 17.00 – Вяркудскі, у 18.00 – Сарочынскі, у 19.00 – Ушацкі сельсавет, 6 мая ў 16.00 – Жарскі, 17.00 – Вялікадолецкі, 18.00 – Кубліцкі, у 19.00 – г.п.Ушачы.
Збор за правядзенне тэхагляду трактара складае 0,2 базавай велічыні, трактарнага прычэпа – 0,1 базавай велічыні і пералічаецца на разліковы рахунак 3602328000002, код плацяжу 03002. Пры кожным паўторным тэхаглядзе, калі транспартны сродак па якіх-небудзь прычынах не прайшоў тэхагляд, зборы аплачваюцца паўторна. У выпадку няспраўнасці трактара або пры яго працяглым захоўванні ўладальнік павінен падаць у інспекцыю пісьмовую заяву аб пераносе тэхагляду з прадстаўленнем тэхнічнага пашпарта на транспарт.
Пасля ўхілення няспраўнасці або зняцця машыны з захоўвання, а таксама аплаты ўстаноўленай сумы збору, уладальнік прадстаўляе яе на тэхагляд.
За несвоечасовую рэгістрацыю, перарэгістрацыю ці непрадстаўленне транспартнага сродку без уважлівых прычын, а таксама за кіраванне сродкам, які не прайшоў тэхагляд, на вадзіцеля накладаецца штраф у памеры да дзвюх базавых велічынь.
І.ПУХАЛЬСКІ,
начальнік інспекцыі дзяржтэхнагляду. 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *