Одни строят, другие ломают: почему не все ведут себя культурно?

Общество

Не за гарамі лета – час, калі ў спякотныя сонечныя дні, цёплыя ціхія вечары многія адпраўляюцца да возера ці ракі. Гэта цудоўная магчымасць не толькі прахалодзіцца ад спякоты, але і адпачыць на прыродзе ад паўсядзённай мітусні. Летам, як ніколі, адчуваеш, наколькі важныя добраўпарадкаванасць і абсталяванасць зон адпачынку.
Месцам, дзе можна з задавальненнем і карысцю бавіць вольны час усёй сям’ёй, для многіх ушачан стаў пляж на рацэ Ушача ля касцёла. Акуратныя лавачкі пад разгалістымі дрэвамі, камфортныя альтанкі, кабінкі для пераапранання, лежакі – усё, здавалася б, зроблена для камфорту грамадзян. Не адзін дзень спатрэбіўся работнікам камунгаса, каб так добраўпарадкаваць пляж. А вось разбурыць зробленае для кагосьці – справа даволі простая…
Некаторыя лежакі былі “вырваны” з зямлі, перавернуты на бок. Сучасныя варвары не паленаваліся адзін з іх наогул перацягнуць да ракі і кінуць у ваду. Так і плаваў ён па рэчцы, а побач з ім пластыкавыя бутэлькі, бычкі ад цыгарэт і іншае смецце. Карціну маляўнічай не назавеш. Безумоўна, усе гэтыя хібы былі выпраўлены падчас рэспубліканскага суботніка. Аднак ці надоўга?
Часам гарпасёлак нагадвае вялікую пляцоўку для смецця. Атрымліваецца, што мы можам за адзін вечар сапсаваць тое, што стваралася месяцамі? На жаль, культура паводзін часткі жыхароў даволі нізкая. Крыўдна. Разбураць, як кажуць, – не будаваць, вось толькі навошта — зразумець цяжка…  
К.КАВАЛЕЎСКАЯ.



3 комментария по теме “Одни строят, другие ломают: почему не все ведут себя культурно?

  1. Сначала надо поймать, а то у нас любят штрафовать … мимо проходящих.

  2. Плохо конечно..но это не слишком отразилось на внешнем облике городского пляжа…он у нас не блещет….

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *