С 13 августа открывается летне-осенний сезон охоты на дичь

Общество

З 13 жніўня пачынаецца летне-асенні сезон палявання на вадаплаўную (апроч гуся) і балотную дзічыну, вальдшнэпа, вяхіра, голуба шызага, перапёлку і фазана. Яно дазволена ў светлы час сутак ружэйным (з засады, падыходу, пад’езду з прымяненнем маламерных суднаў без рухавікоў або з выключанымі маторамі) і безружэйным (з выкарыстаннем лоўчых птушак) спосабамі. Падчас ружэйнага палявання дазваляецца прымяняць гладкаствольную паляўнічую зброю і патроны, зараджаныя шротам, паляўнічых сабак апроч ганчакоў і хартоў.

З 3 верасня пералік дазволеных да здабычы відаў птушак дапоўніцца рабчыкам і шэрай курапаткай, а з 17 верасня – гусаком белалобым, шэрым, гусаком-гуменнікам і канадскай казаркай.

Прадоўжыцца летне-вясенні сезон на птушыную дзічыну да 11 снежня.

Нагадваем, што здабываць можна толькі птушак паляўнічых відаў, указаных у паляўнічай пуцёўцы. Апроч таго, пры любым законным знаходжанні ў паляўнічых угоддзях дазваляецца здабываць ваўка, шакала, лісіцу, янотападобнага сабаку, шэрую варону, сароку з выкарыстаннем спосабаў і прылад, дазволеных для палявання на ўказаную ў пуцёўцы жывёлу. У выпадку невыканання гэтых патрабаванняў паляванне будзе лічыцца незаконным і пацягне за сабой адміністрацыйную ці крымінальную адказнасць з пакрыццём нанесенай прыродзе шкоды. Каб паляванне прыносіла толькі станоўчыя ўражанні, неабходна захоўваць правілы бяспекі. За іх парушэнне прадугледжаны штраф у памеры да 15, а ў паўторным за год выпадку – да 30 базавых велічынь або пазбаўленне права палявання.

Полацкая міжрайінспекцыя аховы
жывёльнага і расліннага свету.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *