Пасяджэнне райвыканкама

Официально

У чацвер, 21 студзеня, адбылося чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта. У якасці асноўных пытанняў разгледжаны вынікі работы народнай гаспадаркі раёна за 2009 год і задачы па выкананні важнейшых параметраў на 2010 год, выкананне бюджэту за 2009 год і меры па яго якасным выкананні ў 2010-м. Падрабязная справаздача аб гэтым будзе змешчана ў наступным нумары газеты.

Падведзены вынікі работы са зваротамі грамадзян у 2009 годзе і па рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы №2. Прынята рашэнне па прыняцці дадатковых мер па дэбюракратызацыі дзяржаўных органаў, абароне і забеспячэнні рэалізацыі правоў і законных інтарэсаў грамадзян, належнаму разгляду іх зваротаў упраўленнямі і аддзеламі райвыканкама, сельскімі выканаўчымі камітэтамі і арганізацыямі раёна.

Разгледжана пытанне аб правядзенні інспекцыяй Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Ушацкаму раёну ўліку плацельшчыкаў зямельнага падатку, арэнднай платы і падатку на нерухомасць з фізічных асоб у 2010 годзе.

Пастаўлены на ўлік уноў утвораныя пярвічныя арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.

Упраўленню капітальнага будаўніцтва Ушацкага раёна перададзены функцыі заказчыка па будаўні- цтве 58-і і двух 40-кватэрных жылых дамоў ЖБК-10, 11, 12.

Разгледжана шмат іншых пытанняў жыццядзейнасці раёна.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *