Уникальные участки за символическую цену

Общество

Нядаўна мы знаёмілі чытачоў з умовамі набыцця, пакупкі зямельных участкаў ва ўласнасць пад будаўніцтва жылых дамоў. Сёння ж крыху падрабязней спынімся на тым, што трэба рабіць гаспадару, каб набыць у прыватную ўласнасць зямельныя ўчасткі, якія ўжо абслугоўваюцца грамадзянамі. Наогул, вялікая колькасць пабудоў на вёсцы застаецца незарэгістраванай, як і ўчасткі, на якіх яны знаходзяцца. І прыгадаць пра парадак дзеяння грамадзян мы папрасілі начальніка землеўпарадкавальнай службы райвыканкама Анатоля Аляксандравіча КРАСЬКО.

– Па-першае, гаспадары павінны падаць заяву ў сельвыканкам, на тэрыторыі якога знаходзіцца зямельны ўчастак, аб выдачы яму дакумента на права валодання гэтым участкам. Потым спецыялістамі робіцца замер межаў участка. Тут ёсць асаблівасці. Для тых гаспадароў, а таксама спадчыннікаў, у каго даныя аб участку занесены ў пагаспадарчую кнігу сельскага выканаўчага камітэта да 1 студзеня 1999 года, абмер робіцца бясплатна. Такая льгота прадугледжана Указам №667 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь яшчэ ад 27 снежня 2007 года, які і быў падпісаны, каб даць паслабленне жыхарам сельскай мясцовасці. Для тых, у каго дамы пабудаваны пазней 1 студзеня 1999 года, давядзецца заплаціць за паслугі арганізацыі па землеўпарадкаванні прыкладна 180 тысяч рублёў.
Далей вызначаецца кошт участка ў залежнасці ад плошчы і кадастравай цаны па канкрэтным населеным пункце. Кадастравая цана хоць і паднялася, аднак па-ранейшаму застаецца невялікай – у сельскіх населеных пунктах пераважна 18 цэнтаў за метр квадратны. Такім чынам участак памерам 25 сотак будзе каштаваць гаспадару 450 долараў. Не памянялася цана пакуль што ў садаводчым кааператыве “Дружба”, і хоць месца там маляўнічае, на беразе вадаёмаў, кошт па-ранейшаму 1 цэнт за метр квадратны.
І апошні крок – рэгістрацыя зямельнага ўчастка. Гэта працэдура платная для ўсіх, каштуе прыкладна 70 тысяч рублёў.
Абагульняючы сказанае, хачу дадаць, што рэгістраваць зямельны ўчастак трэба ў любым выпадку, незалежна ад таго, у пажыццёвае карыстанне ці ў прыватную ўласнасць вы яго афармляеце. Ну а паколькі ў многіх сельскіх населеных пунктах Ушаччыны менавіта ўчасткі карыстаюцца павышаным попытам, бо знаходзяцца на беразе вадаёмаў, то вашы грошы лёгка акупяцца пры далейшым продажы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *