Операции с валютой и рублями в «Беларусбанке»

Общество

Павышаны попыт на валюту, які назіраецца ў апошні час, выклікаў шмат пытанняў у нашых чытачоў. Яны датычацца перш за ўсё тых звычайных аперацый, якія ажыццяўляліся праз банкі: абмен грошай, пераводы ў іншыя краіны, аплата крэдытаў. І адказаць на іх мы папрасілі дырэктара цэнтра банкаўскіх паслуг №221 ААТ “ААБ Беларусбанк” Уладзіміра Генадзьевіча АЎДОШКУ.

– Які механізм пагашэння валютнага крэдыту?
– Гэта магчыма і ў той валюце, у якой бралася пазыка, і ў беларускіх рублях. У выпадку адсутнасці ў крэдытаатрымальніка замежнай валюты, ён можа зрабіць плацёж, купіўшы валюту па курсе, вызначаным ва ўстановах банка. Акрамя гэтага крэдыт можна пагасіць безнаяўным шляхам праз Інтэрнэт-банкінг ці інфакіёск, з выкарыстаннем пластыкавых картак як “Беларусбанка”, так і “Белаграпрамбанка”. А з 1 красавіка 2011 года “Беларусбанк” ажыццяўляе перавод у беларускія рублі астаткаў запазычанасці па крэдытах фізічных асоб у замежнай валюце.
У банка існавала такая паслуга, як канверсія – перавод з укладу ў беларускіх, напрыклад, у долары.
– Так, па заяве ўкладчыка такая паслуга выконвалася, але з 1 красавіка часова спынена.
Ці можна паслаць перавод, напрыклад, у Расію, беларускімі грашыма, каб адрасат атрымаў у расійскіх рублях па курсе.
– У апошні час таксама немагчыма. Пераводы прымаюцца ў той валюце, якую і жадаюць атрымаць. Таксама і для беларусаў: калі перавод накіроўваўся ім у валюце, то яны і атрымаюць валюту.
У некаторых ушачан ёсць міжнародныя пластыкавыя карткі, такім чынам пералічваюцца грошы дзецям-студэнтам: папаўняюцца ў беларускіх, пералічваюцца ў валюце, дзеючай на тэрыторыі той краіны.
– Папаўняць, канечне, можна. Аднак на тэрыторыі Беларусі пакуль што вы нічога акрамя беларускіх не здымеце, а за мяжой – магчыма, але існуе абмежаванне: не больш 200 долараў у дзень.
– Ці можна зараз набыць валютную аблігацыю?
– Можна, аднак толькі за валюту.
– Набыць валюту магчыма?
– Так. У тым аб’ёме, які паступіў у ЦБП, на жаль, на сённяшні час ён вельмі невялікі, бывае, што за дзень наогул няма абмену валюты на беларускія рублі. Хутка, а менавіта з актывізацыяй адпачынку расіян, сітуацыя павінна змяніцца.
Дзякуй Вам за канкрэтныя адказы.   
В.КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *