Сравниваем цены на продукты в разных магазинах Ушач

Общество

Як і абяцалі, працягваем знаёміць вас з коштам на распаўсюджаныя тавары ў разрэзе гандлёвых кропак гарпасёлка. Сёння “галоўнымі героямі” нашай размовы з’яўляюцца крупы. Спынімся таксама на кошце цукру і сланечнікавага алею.  

Зараз набыць 900-грамовы пакет рысу на рынку можна за 5200, у магазіне “Сельгаспрадукты” – за 4700, а ў “Цэнтральным” мінімальны кошт такога пакета рысу складае 4390. Ячневыя крупы на рынку падаражэлі да 3000, у магазіне “Сельгаспрадукты” іх яшчэ можна набыць за 1930. Проса на сённяшні дзень каштуе прыкладна аднолькава ва ўсіх гандлёвых кропках: ад 5010 (у “Сельгаспрадуктах”) да 5300 (у “Цэнтральным”). Па-ранейшаму даволі высокі кошт трымаецца на грэчцы: 13310-13360 за 700-грамовы пакет, 17750 – за кілаграмовы.
Хочацца супакоіць ушачан: ажыятаж наконт цукру неабгрунтаваны. Ва ўсіх магазінах на яго ўстаноўлены адзіны кошт – 3600. А вось каб знайсці патрэбны і ў той жа час недарагі сланечнікавы алей, прыйдзецца добра пастарацца: калі ў магазінах яго кошт складае 7000-7200, то на рынку ўжо 7500-9000.



2 комментария по теме “Сравниваем цены на продукты в разных магазинах Ушач

  1. Спасибо за материал! Очень полезная информация!!!!!!!
    Пригодилось в выборе продуктов!

  2. Да, действительно.а то приходишь в магазин и думаешь, что может где-то есть дешевле или наоборот.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *