Менавіта пад такім дэвізам для ўсіх арганізацый і прадпрыемстваў раёна будзе праходзіць гэты тыдзень. Не чакаючы 16 красавіка – дня рэспубліканскага суботніка – трэба навесці парадак вакол адміністрацыйных будынкаў, наогул па гарпасёлку і вёсках, ля жывёлагадоўчых ферм. Такая задача пастаўлена перад кіраўнікамі старшынёй райвыканкама на вытворчай нарадзе ў панядзелак. Дапамога будзе аказана сельгасарганізацыям, якія вырошчваюць бульбу, у пераборцы клубняў, з гэтай мэтай у гаспадаркі накіроўваюцца шэфы. Сёлета ў раёне, як і летась, будзе пасаджана 150 гектараў “другога хлеба”.
Паколькі лічаныя дні застаюцца да масавай сяўбы яравых, Алег Анатольевіч пацікавіўся, як абстаяць справы з арганізацыяй гарачага харчавання хлебаробаў, забеспячэннем спецадзеннем, нагадаў, што штодзённа павінны збірацца даныя, а перадавікі заносіцца на раённую Дошку гонару, зацверджаную ў раённай газеце “Патрыёт”. Як і заўсёды, падчас масавых сельскагаспадарчых кампаній паміж гаспадаркамі і непасрэдна механізатарамі арганізавана раённае спаборніцтва.
В.КАРАЛЕНКА.