Витебск готов к «Славянскому базару». Первые концерты Международного фестиваля искусств стартуют 13 июля

Культура

Стартуе XXXI Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Сёння ўжо праходзяць першыя канцэрты, а 13 ліпеня адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця форуму. Традыцыйна на сцэне Летняга амфітэатра будуць уручаны спецыяльная ўзнагарода Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Праз мастацтва – да міру і ўзаемаразумення”, а таксама прэмія Саюзнай дзяржавы і гран-пры XX Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу “Віцебск”. Працягам вечара стане маштабны гала-канцэрт любімых выканаўцаў.

***

У прамым эфіры з фестывальнай сталіцы будуць працаваць тэлеканалы “Беларусь 1” і “Беларусь 3”, якія ў поўным аб’ёме прадставяць гледачам праграмы дарослага і дзіцячага песенных конкурсаў, а таксама трансляцыі найбуйнейшых канцэртаў і шырокую падзейную панараму свята. Трансляцыя цырымоніі адкрыцця фестывалю пачнецца заўтра ў 22.00 на “Беларусь 1”.

***

17 ліпеня ў Віцебску пройдзе лёгкаатлетычны прабег “Славянскі забег”. Арганізатары запрашаюць выйсці на старт усіх жадаючых. Узрост удзельнікаў не абмежаваны. Спартсменам прапануюць дыстанцыю ў 1 км (дзеці ад 0-10 гадоў); 3 км (дзеці старэйшыя за 10 гадоў і дарослыя); 10 км (дзеці старэйшыя за 16 гадоў і дарослыя). Падрабязнасці “Славянскага забегу” і анлайн-рэгістрацыю можна прайсці на сайце Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

***

У дні “Славянскага базару” з 14 па 17 ліпеня ў Віцебску будзе праходзіць традыцыйная акцыя “Любімаму гораду прысвячаецца…”, дзе гасцям фестывалю прапануюць наведаць бясплатныя экскурсіі і квэсты. У гэтыя дні з 10.00 да 18.00 каля гарадской ратушы і на вул. Замкавай будуць працаваць інфармацыйныя турыстычныя цэнтры.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *