Выясняем ситуацию: почему автолавка не привозит половинчатый хлеб и когда будет работать пункт приема лома?

Общество

Чаму ў аўтакраме не прывозяць палавінныя боханы хлеба, – задавала пытанне жыхарка вёскі Любжына. А яшчэ ў сераду ў рэдакцыю за тлумачэннямі звярнуліся незадачлівыя здатчыкі металалому. Днём раней яны прыехалі ў прыёмны пункт, дзе іх запэўнілі, што лом прымаецца і назвалі час. А 8 чэрвеня ім давялося вяртацца назад з такім жа поўным прычэпам. Прыёмка металу ў гэты дзень была прыпынена.

Тлумачэнні па гэтых двух фактах дае дырэктар Ушацкага філіяла Віцебскага аблспажыўтаварыства Лілія Альбінаўна ДОЛГАЯ.

– Што датычыцца першага пытання, то гэта чыстая недапрацоў­ка вадзіцеля-прадаўца, які не заказаў або заказаў недастатковую колькасць парэзанага хлеба. На хлебазаводзе з гэтым праблем няма: упакоўваюць у плёнку як цэлыя боханы, так і палавіны. Самім жа прадаўцам нельга разразаць хлеб, паколькі ён павінен прадавацца толькі ўпакаваны.

– Што датычыцца лому, то ў сераду сапраўды былі вымушаны часова прыпыніць прыём, паколькі “Другчармет” – па-першае, вельмі несвоечасова разлічваецца, а мы каб заплаціць людзям вымаем грошы з абароту, па-другое, без папярэджання знізіў кошт і мы толькі за аўторак і толькі за аб’ём ушацкага пункта атрымалі 2 тысячы страт, не гаворачы пра Расоны. Прыём будзе адноўлены пасля ўрэгулявання сітуацыі. Таму здатчыкам раім заўсёды браць тэлефон прыёмнага пункта 3-16-88 ці (+37529) 2951930, каб удакладніць інфармацыю ў гэты ж дзень. Тым жа, хто мае вялікую колькасць лому, напрыклад, 2 тоны і ўласны транспарт, можна самастойна адвезці яго ў Полацк і зараз, папярэдне ўзважыўшы ў нас і заключыўшы дагавор на адвозку.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *