Определились победители районного чемпионата по мини-футболу

Cпорт

Завяршыўся раённы чэмпіянат па міні-футболе сярод калектываў раёна, арганізатарам якога стаў аддзел фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама. Сёлета ў ім прыняло ўдзел 7 каманд – Ушацкая школа, ДРБУ-105, дзіцяча-юнацкая спартыўная школа, КУСГП “Кублічы”, санаторый “Лясныя азёры”, ФСК “Ураджай”, аддзел па надзвычайных сітуацыях.
З лютага і амаль да канца сакавіка ў спартыўнай зале ДЮСШ (мікрараён лясгаса) праходзілі гульні, падчас якіх мерыліся сіламі ўсе каманды. Ніводную з іх не назавеш слабай, бо практычна кожная сустрэча была непрадказальнай, падтрымаць і падбадзёрыць “сваіх” прыходзілі і балельшчыкі.
Пасля сустрэч па кругавой сістэме вызначыліся чатыры фіналісты – аддзел па надзвычайных сітуацыях – пераможцы мінулагодніх спаборніцтваў, ФСК “Ураджай”, санаторый “Лясныя азёры”, Ушацкая школа.
Зразумела, што перамога не даецца проста так. Увесь час футбалісты хадзілі па вечарах на трэніроўкі, і не толькі непасрэдна перад спаборніцтвамі.
Хоць усе сапернікі былі моцнымі і праяўлялі волю да перамогі, прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: трэцяе месца заняла каманда Ушацкай школы, набраўшы 3 ачкі, другое – санаторый “Лясныя азёры” (4 ачкі), абсалютным жа пераможцам і чэмпіёнам раённых спаборніцтваў па міні-футболе стала каманда ФСК “Ураджай”, якая набрала 7 ачкоў. Пераможцы ўзнагароджаны граматамі і грашовымі прэміямі, у чэмпіёнаў яшчэ і кубак.  
Прыемна, што кожная з каманд спартыўнае дасягненне цэніць гэтак жа высока, як і вытворчае, што сярод штодзённых працоўных і сямейных клопатаў работнікі знаходзяць час для заняткаў спортам, з’яўляюцца прыхільнікамі здаровага ладу жыцця.
В.ПОЛАЗАВА.
На здымку: прадстаўнікі каманд-пераможцаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *