Районные соревнования по волейболу

Cпорт

У мінулыя выхадныя адбыліся раённыя спаборніцтвы па валейболе сярод жанчын. Арганізатарамі мерапрыемства традыцыйна выступілі аддзелы райвыканкама па справах моладзі і фізкультуры, спорту і турызму. Традыцыйным быў і састаў удзельнікаў – каманды “Ушачанка”, райспажыўтаварыства, бальніцы і ААТ “Ільюшынскі”. Хоць склад удзельніц, канечне, абнавіўся. Памаладзелі каманды бальніцы, райспажыўтаварыства, ды і сярод ільюшынскіх валейбалістак – школьніцы пад кіраўніцтвам Антаніны Аркадзьеўны Крывапушчанка. Менавіта маладосць, сістэматычныя трэніроўкі, зладжаная гульня вывелі на заслужанае першае месца гэту каманду. Мабільныя, з адладжанымі прыёмамі, яны бралі ўсе мячы.
Другое месца таксама ў вельмі моцнай каманды райспажыўтаварыства, трэцяе ў пераможцы восеньскай сустрэчы – каманды “Ушачанка” і чацвёртае – у райбальніцы, якая тым не менш дастойна трымалася на пляцоўцы. Літаральна ўсім удзельніцам начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Надзея Іванаўна Гардзіёнак уручыла граматы, сувеніры. А, галоўнае, што разыходзіліся валейбалісткі з імкненнем сістэматычна наведваць спартыўную залу.   
В.КАРАЛЕНКА.
На здымку: каманда райспажыўтаварыства.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *