Лепшыя грамадскія эколагібылі названы на нядаўнім пасяджэнні Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
І прыемна, што прадстаўнікі нашага раёна зноў трапілі ў лік пераможцаў! Дзейнасць Таццяны Уладзіміраўны Ліленкі была ацэнена другім месцам сярод 20 удзельнікаў конкурсу з розных раёнаў вобласці. Хоць грамадскім эколагам яна стала нядаўна, аднак прыродаахоўнай дзейнасцю займаецца доўгі час як настаўнік біялогіі Арэхаўскай школы. Аповед пра рэальныя справы і праекты, якія яна ажыццяўляе з вучнямі, ілюстраваны багатай фотагалерэяй, уразіў журы, і работа Таццяны Уладзіміраўны будзе накіравана на рэспубліканскі этап конкурсу.