2 апреля — День единения народов Беларуси и России

Общество

Сяргей Юр’евіч СУРМІН, старшы маркетолаг санаторыя “Лясныя азёры”:
Безумоўна, для нас выгадна, што расіяне маюць свабодны доступ да беларускіх баз адпачынку. У наш санаторый пастаянна прыязджае значная колькасць кліентаў. За 2010 год адпачылі ў “Лясных азёрах” 1027 грамадзян блізкага замежжа, амаль усе яны – жыхары Расіі, у асноўным з Масквы і Санкт-Пецярбурга. Для параўнання, беларусаў штогод у нас адпачывае толькі каля 800 чалавек. Дзякуючы таму, што грамадзяне суседняй краіны актыўна карыстаюцца паслугамі нашага санаторыя, кожны сезон працуем з прыбыткам.
Супрацоўнічаем з рознымі турыстычнымі кампаніямі, у тым ліку з расійскімі. Гэта дае магчымасць не толькі прэзентаваць наш санаторый у іншых гарадах і краінах, але і даведацца аб турыстычных паслугах, якія прапаноўваюцца за мяжой.

Дзмітрый КРАХОТКА, спецыяліст па рабоце з банкаўскімі пластыкавымі карткамі ААТ “Белаграпрамбанк”:
Тое, што нашы краіны з’яўляюцца не проста суседнімі, а братэрскімі, праяўляецца ў многім. Некаторыя беларусы з’яўляюцца студэнтамі расійскіх навучальных устаноў, а расіяне — беларускіх. Я вучуся на завочным аддзяленні Смаленскага ўніверсітэта па спецыяльнасці “Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве”. Немалаважным з’яўляецца тое, што па заканчэнні беларускіх сярэдніх спецыяльных устаноў у Расіі, як і ў Беларусі можна атрымаць вышэйшую адукацыю па скарочанай форме, ды і з тымі грунтоўнымі ведамі, якія даюць нашы навучальныя ўстановы, нескладана паступіць у расійскія ВНУ. Плата за вучобу істотна не адрозніваецца, на час сесіі там можна пражываць без прапіскі і рэгістрацыі, а таксама свабодна перасякаць мяжу.

Вадзім ІВАНОЎ, плітачнік-апрацоўшчык:
На сённяшні дзень можна спакойна паехаць у Расію без афармлення віз і іншых дакументаў, і гэта, безумоўна, радуе. Ёсць магчымасць не толькі “паглядзець свет”, але і зарабіць грошай: урэгулявана заканадаўчая база паміж урадамі краін. Некаторыя беларусы ездзяць у Расію на заробкі, пераважна ў арганізацыі будаўнічага профілю. Пэўны час таксама працаваў у Маскве. Нас, беларусаў, у Расіі прымаюць даволі цёпла, па-братэрску. Першы месяц пасля прыезду можна там пражываць без рэгістрацыі.
На сённяшні дзень, маючы вопыт работы ў Расіі, ехаць туды толькі дзеля грошай не стаў бы: зараз знайсці месца працы з высокім заробкам у Беларусі – не праблема. А на экскурсіі – іншая справа!   



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *