График обследования населения Ушачского района передвижным рентгено-компьютерным кабинетом «Пульмоэкспресс» Полоцкой ЦГБ

Общество

З 1 па 17 чэрвеня на Ушаччыне будзе праводзіцца прафілактычнае рэнтгеналагічнае абследаванне насельніцтва перасоўным рэнтгена-камп’ютарным кабінетам “Пульмаэкспрэс” Полацкай цэнтральнай гарадской бальніцы. Медыкі будуць працаваць у сельскай мясцовасці па наступным графіку:

1 чэрвеня – Арэхаўскі ФАП;

2 чэрвеня – Жарскі і Старасельскі ФАПы;

3 чэрвеня – Ільюшынскі ФАП;

6 чэрвеня – Вялікадолецкая бальніца сястрынскага догляду і Касарскі ФАП;

7 чэрвеня – Вялікадолецкая БСД і Маладолецкі ФАП;

8 чэрвеня – Селішчанскі і Кубліцкі ФАПы;

9 чэрвеня – Матырынскі ФАП;

10 чэрвеня – Плінскі ФАП;

13 чэрвеня – Сарочынскі, Завячэльскі і Мосарскі ФАПы;

14 чэрвеня – Дубраўская БСД;

15 чэрвеня – Вяркудскі і Слабадскі ФАПы;

16 чэрвеня – Глыбачанская БСД і Гарбаціцкі ФАП;

17 чэрвеня – Сарочынскі і Ляснеўшчынскі ФАПы.

Флюараграфія застаецца адзінай методыкай, якая дазваляе эфектыўна выяўляць туберкулёз, іншыя паталогіі лёгкіх на ранніх стадыях, своечасова прызначаць пацыентам неабходную тэрапію. Калі вы не праходзілі абследаванне год і больш, абавязкова зрабіце гэта ў бліжэйшым ад дома месцы. Дапамажыце трапіць да спецыялістаў “Пульмаэкспрэса” і сваім блізкім, якія па розных прычынах (хваробы апорна-рухальнага апарату, слабы зрок і інш.) не могуць свабодна рухацца. Час абследавання ва ўсіх населеных пунктах – з 9 да 13 гадзін.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *