В Витебской области стартовал третий трудовой семестр

Общество

На бягучым тыдні на тэрыторыі турысцка-аздараўленчага комплексу “Лосвіда” ў Гарадоцкім раёне стартаваў трэці працоўны семестр. Удзел у мерапрыемстве прынялі каля 150 маладых людзей з усёй вобласці, у тым ліку дэлегацыя з Ушач – экалагічны атрад “Спадчына” імя Героя Савецкага Саюза У.Е.Лабанка.

На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця студатрадаўцам уручаны пуцёўкі ў трэці працоўны семестр. Усяго сёлета на Віцебшчыне летам плануюць працаўладкаваць больш за 5 тысяч навучэнцаў.

Падчас адкрытага дыялогу “Развіццё студатрадаўскага руху ў Віцебскай вобласці” старшыня аблвыканкама А.Субоцін пажадаў маладой працоўнай змене актыўнасці і як мага больш яркіх адкрыццяў. “Ветэраны” ж руху падзяліліся з камандзірамі, камісарамі і байцамі студатрадаў сваім вопытам, нагадалі, з чаго ўсё пачыналася.

“Вельмі ўразіла экскурсія, падчас якой мы даведаліся пра таямніцы і загадкі возера Лосвіда, на беразе якога размешчаны комплекс, – расказала першы сакратар райкама БРСМ Дзіяна Калбасава. – Ганарова было прыняць удзел у закладцы фруктовага “Сада надзеі”, а пасля – у знак падзякі за мірнае неба над галавой ускласці ля помніка загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны землякам, размешчанага ў бліжэйшай вёсцы Пруднікі, белыя папяровыя караблікі”. На ўсё жыццё запомняць юныя ўшачане і працоўную акцыю па закладцы Алеі студэнцкіх атрадаў. Цяпер жа яны ў прыемным прадчуванні актыўнага працоўнага лета.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *