Что в арсенале?

Общество

У перыяд з 9 па 13 сакавіка 2011 года на тэрыторыі абслугоўвання Ушацкага РАУС праведзены спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы «Арсенал». Падчас іх правядзення ажыццяўлялася тлумачальная работа з насельніцтвам па добраахвотнай здачы зброі, боепрыпасаў, выбухных прылад і выбуховых рэчываў, якія незаконна захоўваюцца. Падчас акцыі ў сродках масавай інфармацыі зроблены два выступленні, у грамадскіх месцах размешчана 23 лістоўкі «Не – незаконнай зброі!». У працоўных калектывах кіраўніцтвам РАУС праведзена 11 выступленняў на дадзеную тэматыку. У выніку гэтай працы ва Ушацкі РАУС добраахвотна здадзена сем адзінак зарэгістраванай паляўнічай гладкаствольнай зброі. Былі правераны ўмовы захоўвання агнястрэльнай зброі ў 21 індывідуальнага ўладальніка, выяўлена адно парушэнне. Канфіскавана пяць адзінак незарэгістраванай агнястрэльнай зброі, а таксама 325 адзінак боепрыпасаў рознага калібру. Двое грамадзян прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Узбуджана адна крымінальная справа.
Правядзенне спецыяльных комплексных мерапрыемстваў “Арсенал” аказала станоўчы ўплыў на прафілактыку злачынстваў, звязаных з незаконным выкарыстаннем зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў.
Нагадаю жыхарам раёна, што ва Ушацкім РАУС арганізавана работа гарачай лініі «Не – незаконнай зброі!». Калі ў вас ёсць інфармацыя аб фактах незаконнага захоўвання зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў, выбухных прылад, просьба паведаміць аб гэтым у раённы аддзел міліцыі па тэлефоне: 2-23-43 у працоўны час і кругласутачна па тэлефоне 102. Ананімнасць гарантуем!
С.ТАРГОНСКІ,
участковы інспектар аддзялення
аховы правапарадку і прафілактыкі Ушацкага РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *