У праўдзівасці гэтага народнага выслоўя ўпэўніўся нядаўна беспрацоўны жыхар Ушач 1970 года нараджэння. Прыняўшы на грудзі ў Вербную нядзелю немалую дозу алкаголю, мужчына накіраваўся ў адно з самых масавых для такога святочнага дня месца – да праваслаўнай царквы. Вось толькі яго выгляд і паводзіны вернікі не ацанілі – нецвярозаму ўшачаніну давялося мець зносіны з праваахоўнікамі.
У пакоі для затрыманых, куды яго даставілі, паводзіў сябе нармальна. Зусім іншым чалавекам стаў, калі супрацоўнік міліцыі прапанаваў праехаць у райбальніцу для праходжання медагляду, – слаў у яго адрас вельмі колкія абразы, не грэбаваў ненарматыўнай лексікай. Заўваг мужчына, здаецца, не чуў. Не “супакоіла” яго нават інфармацыя, што ўсё гэта запісваецца на камеры, а таксама персанальны відэарэгістратар “Дазор” – на форме праваахоўніка.
Такія выхадкі апошні прабачаць не стаў. У выніку “гаваркі” ўшачанін зарабіў сабе яшчэ адну адміністрацыйную справу – па артыкуле 24.4 КаАП Рэспублікі Беларусь. За абразу службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў прадугледжана адказнасць у выглядзе накладання штрафу ад 20 да 30 базавых велічынь.
Пазнейшыя “апраўданні” мужчыны, маўляў, быў п’яны – нічога не ўсведамляў, не дапамаглі (дарэчы, пры ажыццяўленні любых супрацьпраўных дзеянняў алкагольнае ап’яненне адносіцца да абцяжарваючых адказнасць фактаў). У выніку ён быў прызнаны вінаватым і атрымаў штраф у памеры 640 рублёў. Думаецца, і для яго, і для іншых грамадзян гэта будзе добрай навукай “уключаць розум”, перш чым даваць крыўдныя характарыстыкі і службовым асобам, і іншым людзям – за абразу ў любым выпадку прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.
У.ЧУМАКОЎ,
намеснік начальніка Ушацкага РАУС.
Правільна праваахаронца зрабіў. Трэба такіх «герояў» вучыць жыццю, калі яны толькі да шклянкі прыслухоўваюцца.