Сравниваем цены

Общество

Што цікавіць кожную гаспадыню і што абмяркоўваюць гараджане, вяскоўцы, незалежна ад узросту. Цэны на прадукты харчавання. Днямі ля палаткі з фруктамі і агароднінай сустрэлі маладую жанчыну, якая на паперку запісвала кошт усіх тавараў – збіралася ехаць у “Еўраопт” у Полацк.
Так, нядаўна у Полацку і Наваполацку магазіны кампаніі “Стралец” памянялі шыльды на “Еўраопт”. Як і ў сталічных гандлёвых кропках, любы тавар прадаецца там не оптам, а ў розніцу. Па якіх цэнах і ці варта пускацца ў падарожжа ўшачанам?
Розніцы на мяса-малочную прадукцыю, рыбу няма ці нязначная, залежыць перш за ўсё ад вытворцаў. Адназначна танней фрукты і агародніна. Напрыклад, яблыкі можна набыць па 4290 за кілаграм (у нас самыя танныя за 5 тысяч), грушы – 5490 (8500 — рынак, 8680 магазін “Сельгаспрадукты”), лімоны – 4990 (6420 – “Сельгаспрадукты”, 6900 – рынак), бананы – 4790 (5900 і 5920), гранат – 9990 (12800 на рынку), апельсіны – 5290, перац салодкі – 9990 (15 тысяч). Танней чай: напрыклад, упакоўка 100 пакетаў “Дзілмаха” – 12120 (на ўшацкім рынку 30 пакетаў 5500), кансерваваны гарошак, кукуруза і такія паўсядзённыя дробязі, як туалетная папера, зубная паста, пакеты для смецця і т.п.
Па ацэнцы палачан, магазіны “Еўраопта” не адрозніваюцца значна ад кропак гандлёвай маркі “Дзіёніс” ці іншых. Па-першае, у апошніх не меншы выбар, па-другое, у Полацку на рынку фрукты таксама танныя, а ў “Еўраопце”, нягледзячы на прывабны кошт, трэба яшчэ ўважліва выбіраць тавар, бо сустракаюцца дэфекты.
Як і абяцалі, перыядычна мы будзем знаёміць вас з коштам на распаўсюджаныя тавары ў разрэзе гандлёвых кропак гарпасёлка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *