Адкрыўся веснавы паляўнічы сезон 2011 года на птушак. Як паведамілі ў БТПР на пералётнага гусака паляванне дазволена з 12 сакавіка па 8 мая ў светлы час сутак, на глушца, цецерука – з 20 сакавіка па 30 красавіка па разавых дазволах з 3.00 да 9.00 ружжовым спосабам палявання на таках з падыходу і засады, на самца качара – з 2 красавіка па 8 мая ў светлы час сутак. На самцоў вальдшнэпа з засады паляванне пачнецца 2 красавіка і будзе дазволена з 18 да 22 гадзін.
Ружжовае паляванне дазваляецца ў суботу, нядзелю, панядзелак, аўторак (на вальдшнэпа яшчэ і ў пятніцу), у дзяржаўныя святы і дні, аб’яўленыя нерабочымі.