Пад дзеянне жорсткіх абмежавальных мер, якія прадугледжаны Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, першым трапляе шчупак у перыяд нерасту. Нагадваем, што прамысловая і аматарская лоўля шчупака забаронена з 1 па 31 сакавіка. Асноўныя прамысловыя віды рыб (плотка, акунь, лешч, судак і іншыя) з’яўляюцца вясенненерастуючымі. Па гэтай прычыне менавіта ў вясенні перыяд з 1 красавіка па 30 мая названымі правіламі забараняецца вылаў усіх відаў рыбы. Выключэнне – аматарскае рыбалоўства, якое ажыццяўляецца рыбаловам адной паплаўковай вудай і адным кручком на рыбалова ці адным спінінгам са штучнай прынадай, з адным адзінарным, двайным або трайным кручком памерам не больш за №10 па міжнароднай класіфікацыі №1. Такое рыбалоўства дазволена толькі ў светлы час сутак з берага.
У момант адкладання ікры і яе апладнення нават нязначны шум можа перашкодзіць гэтаму працэсу. Таму з названага часу забараняецца выкарыстанне грамадзянамі маламерных і суднаў з падвяснымі рухавікамі, што забяспечыць цішыню і спрыяльныя ўмовы для нерасту рыбы.
Практыка паказвае, што менавіта вясной узрастае колькасць парушэнняў названых правілаў. Браканьераў вабіць неасцярожнасць нерастуючай рыбы, якую і злавіць значна прасцей. Хочацца папярэдзіць усіх, хто меў вопыт такіх незаконных паводзін, што ў час забароны вадаёмы Ушацкага раёна будуць пад пільным наглядам адпаведных службаў.
Падумайце, ад захавання правілаў рыбалоўства ў многім залежыць папаўненне рыбных запасаў нашых вадаёмаў.
Міжраённая інспекцыя
аховы жывёльнага і
расліннага свету.
Вот кто бы мне объяснил-куда уходят деньги ,которые люди платят в БООР.И к тому же поднимают в 2 раза каждый год .Вопрос.