Победителей республиканских и международных предметных олимпиад наградили в Витебске. В их числе есть и ушачане

Общество

На заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах Віцебская вобласць заваявала 119 дыпломаў. І гэта лепшы вынік у рэспубліцы! Пераможцаў і прызёраў рэспубліканскіх і міжнародных прадметных алімпіяд, а таксама іх педагогаў ушаноўвалі на мінулым тыдні ў Віцебску.

Як мы ўжо паведамлялі, школьнікі Ушаччыны сёлета паказалі бліскучы вынік, заваяваўшы тры дыпломы вышэйшай пробы: вучаніцы Ушацкай школы Ксенія Барысёнак і Кацярына Мартынюк сталі лепшымі па біялогіі, а Лізавета Казлова з Глыбачанскай – па беларускай мове. Віноўнікаў урачыстасці – адораную моладзь, іх настаўнікаў і бацькоў – вітаў на мерапрыемстве старшыня аблвыканкама Аляксандр Міхайлавіч Субоцін. “Я ганаруся вамі! Вы – наша будучыня. Ад вас залежыць, як наша краіна будзе развівацца. Менавіта вам трэба будзе накіраваць здольнасці і інтэлект на стварэнне і ўкараненне найноўшых інфармацыйных, нана-, бія — і іншых высокіх тэхналогій, каб наша краіна выйшла на перадавыя рубяжы і заняла сваю нішу ў глабальнай эканоміцы ведаў”, – казаў кіраўнік вобласці, уручаючы навучэнцам школ кветкі і прэміі.

Асобна былі адзначаны і педагогі. Старшыня абласнога Савета дэпутатаў У.У.Цярэнцьеў уручыў Ганаровую грамату настаўніку-метадысту Ушацкай школы Вользе Анатольеўне Жыткай, якая падрыхтавала адразу двух пераможцаў.

Найбольшую колькасць дыпломаў на рэспубліканскай і міжнародных алімпіядах атрымалі навучэнцы настаўніка інфарматыкі гімназіі №8 Віцебска Веранікі Лакціной – 12 і 5 адпаведна. Цікава, што па геаграфіі навучэнцы Віцебшчыны на рэспубліканскай алімпіядзе заваявалі найбольшую колькасць дыпломаў – 13 з 16 магчымых. У цэлым 28 узнагарод у абласную скарбонку дасягненняў прынесла Віцебская гімназія №2, другі раз запар устанавіўшы агульнанацыянальны рэкорд! На гэтым фоне вельмі дастойна выглядаў наш невялікі раён, заваяваўшы адразу тры ўзнагароды першай ступені.

Кіраўнікам устаноў адукацыі, вучні якіх паказалі найлепшыя вынікі, на мерапрыемстве ўручаны грашовыя сертыфікаты на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы школ і гімназій. Атрымалі іх на суму 7 і 8 тысяч рублёў адпаведна Глыбачанская і Ушацкая школы.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *