Наш депутат в парламенте

Общество

Правядзенне прыёму грамадзян з’яўляецца важнай формай работы з насельніцтвам, у ходзе якой неабходна пазбягаць фармалізму. Такое меркаванне выказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка пасля правядзення прыёму жыхароў Ушацкага раёна.

Для таго, каб атрымаць поўную і аб’ектыўную карціну работы мясцовых улад з насельніцтвам, неабходна планаваць разам з правядзеннем прыёмаў грамадзян і сустрэчы з працоўнымі калектывамі, — такая форма работы атрымліваецца вельмі плённай.

У цэлым прыём жыхароў Ушацкага раёна паказаў, што мясцовы выканкам сур’ёзна займаецца вырашэннем праблем грамадзян. Былі ўзняты штодзённыя праблемы, якія паступова будуць вырашаны, запэўніў спікер. Так, некалькі зваротаў датычыліся газіфікацыі жылля, а гэтае пытанне характэрна для многіх рэгіёнаў і вырашаецца хуткімі тэмпамі, адзначыў Уладзімір Андрэйчанка.

БЕЛТА.

Такія вывады У.П.Андрэйчанка зрабіў на падставе сваіх назіранняў. Часта наведваючыся да выбаршчыкаў у рэгіёны, ён дэталёва разбіраецца па кожным пытанні, трымае на кантролі і памятае тыя, што яшчэ не вырашаны. З чым яшчэ, акрамя газіфікацыі, звярталіся да Уладзіміра Паўлавіча ўшачане. Дзвюм жанчынам растлумачаны парадак атрымання сацыяльнага жылля.  Жыхарцы дома №2 па вуліцы Ленінскай дадзены адказ наконт замены акон: другая чарга капітальнага будаўніцтва дома запланавана на 2011 год, аднак замена акон у каштарыс не ўключана. А.В Дзенісёнак з дома №10 па вуліцы Дзяржынскага прасіла замяніць бойлер (пытанне ўзята на кантроль), таксама як і з заменай трубы па вуліцы Азёрнай вёскі Градзянец. Як бачым, усе яны – мясцовага значэння і вырашацца будуць у раёне.

В.КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *