Дважды за день выезжала спасательная техника в деревню Строкты из-за пала сухой травы

Происшествия

Ад гукаў сірэн пажарных машын у сераду ўшачане ўздрыгвалі не адзін раз. Па-ранейшаму ёсць сярод нас несумленныя грамадзяне, які падпальваюць сухую расліннасць, не задумваючыся, да якой бяды могуць прывесці такія дзеянні.

Двойчы за дзень выязджала выратавальная тэхніка ў Строкты, а тэлефон у дыспетчарскай райаддзела па надзвычайных сітуацыях літаральна не змаўкаў – жыхары населенага пункта хваляваліся небеспадстаўна, была рэальная пагроза жылым дамам, гаспадарчым пабудовам, грамадзянскім могілкам. А ўлічваючы моцны вецер, трагічны фінал мог наступіць вельмі хутка. Таму на тушэнні ўзгаранняў была задзейнічана не толькі тэхніка МНС, а і «Маяка-Ушацкага», лясгаса, жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Тушыць узгаранне познім вечарам трэба было і ў наваколлі Цялічына, дзе па траве агонь мог прыйсці да закінутых пабудоў і жылых сядзіб.

Не паліце леташнюю траву, гэта можа прывесці да маштабных бедстваў! У ветранае надвор’е надзвычай складана кантраляваць агонь, нават калі вы спальваеце на ўчастку невялікую кучу смецця.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *