Соревнования рыбаков

Общество

У нядзелю на возеры Должыца прайшлі раённыя спаборніцтвы па падлёднай лоўлі рыбы сярод членаў Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. Арганізатарам спаборніцтваў стала Ушацкая арганізацыйная структура “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”.

На працягу некалькіх гадзін лавілася рыбка маленькая і вялікая. Сярод удзельнікаў як вопытныя рыбаловы са стажам, так і тыя, хто проста хацеў паспрабаваць свае сілы ў лоўлі рыбы. Для ўсіх непрыкметна праляцеў вызначаны час, і трэба было вызначаць пераможцаў. Самы важкі ўлоў аказаўся ў Валерыя Юрэвіча. Другое месца ў пастаяннага ўдзельніка спаборніцтваў па падлёднай лоўлі рыбы Валерыя Буевіча з Лепеля. Трэцяе месца заняў Вячаслаў Полазаў.  

Пераможцы атрымалі прызы, а ўсе ўдзельнікі незалежна ад улову станоўчыя эмоцыі.

* * *

Нядаўна каманда Ушацкай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў прыняла ўдзел у міжраённых спаборніцтвах па падлёднай лоўлі рыбы, якія праходзілі на возеры Пліса ў Глыбоцкім раёне.

Стаць пераможцамі нашым удзельнікам не ўдалося, але паспрабавалі свае сілы і добра адпачылі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *