Энциклопедия «Жизнь животных»

Карысная знаходка

Убачыла цікавую рубрыку ў раённай газеце і вырашыла расказаць пра знаходку, якую адкрылі для сябе чытачы нашай дзіцячай бібліятэкі. Размова пра энцыклапедычную кнігу “Жизнь животных”. Напісаў яе нямецкі вандроўнік, заолаг Альфрэд Брэм (1829-1884 гады жыцця). З часу выхаду такога цікавага даведніка інтарэс чытачоў да яго застаецца нязменным. Пасля канца 19-га стагоддзя, канечне, кніга перавыдавалася. Мы атрымалі яе некалькі гадоў назад, хоць выпушчана ў 2004-м у адным з маскоўскіх выдавецтваў.

Даследчык жывёльнага свету падае інфармацыю праз сваё ўяўленне, але з веданнем справы. Чытач знаёміцца ў той жа час з канкрэтнай навуковай інфармацыяй: дзе распаўсюджаны той ці іншы від, якія яго асаблівасці. Ілюстрацыя зроблена не сучасная, каляровая, а ў выглядзе тагачасных чорна-белых малюнкаў і стварае ўражанне набліжанасці да рэальнасці мінулага.

Важна, што такая рэдкая кніга трапіла менавіта да дзіцячага чытача, гэта ж самыя дапытлівыя наведвальнікі. Пераконваемся ў тым увесь час. Вось і “Жизнь животных” вельмі захапляе дзяўчынак і хлопчыкаў. Асаблівую цікавасць заўважаем у вучаніцы 5 “В” класа Ушацкай школы Лідзіі Баклушынай. З такой пары мець канкрэтны інтарэс – гэта вельмі пахвальна. Можа і іншыя дзеці зробяць сваім захапленнем вывучэнне жывёльнага свету – калі ласка!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *