Сотрудники управления Государственного комитета судебных экспертиз РБ по Витебской области посетили Ушаччину

Общество

Захоўваць памяць аб загінуўшых у гады вайны – наш святы абавязак. Аб гэтым казалі супрацоўнікі ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці, якія ў чацвер пабывалі на Ушаччыне. Іх візіт у раён пачаўся з мітынга-рэквіема ля помніка загінуўшым воінам і партызанам у скверы гарпасёлка. Віталі гасцей раёна старшыні райвыканкама і райсавета С.С.Садоўскі і Н.М.Марковіч. Да падножжа салдата і пліт з імёнамі загінуўшых ляглі вянкі і кветкі.

Таксама ў гэты дзень супрацоўнікі камітэта прынялі ўдзел у “Тыдні лесу-2022” і пасадзілі дэкаратыўныя расліны ў дэндрапарку Ушацкага лясгаса.

А на фізкультурна-аздараўленчым комплексе “Юнацтва-Ушачы” супрацоўнікі з раёнаў выявілі наймацнейшых у валейболе. Дарэчы, госці раёна засталіся ў захапленні ад нашага комплексу і выказалі жаданне вярнуцца сюды яшчэ.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *