Приемы граждан для регистрации и классификации маломерных судов в Ушачском районе проведут 22 апреля и 5 мая

Общество

Хутка сезон, калі ўладальнікам плаўсродкаў можна будзе спускаць іх на ваду. Дзяржаўная інспекцыя па маламерных суднах нагадвае, што рэгістрацыі і класіфікацыі падлягаюць любыя плаўсродкі да 20 метраў у даўжыню і пасажыраўмяшчальнасцю да 12 чалавек, за выключэннем грабных лодак грузападымальнасцю менш 225 кілаграмаў.

Маламернае судна павінна быць зарэгістравана на працягу 30 каляндарных дзён пасля яго з’яўлення ва ўласнасці грамадзяніна. Плаўсродкі, якія не зарэгістраваны і не класіфікаваны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку, выкарыстоўваць нельга. Судна да пачатку эксплуатацыі неабходна прадста­віць і на тэхнічны агляд. Ён праводзіцца на працягу 10 дзён пасля дзяржаўнай рэгістрацыі і класіфікацыі або ў той жа дзень пры ўмове нанясення на маламернае судна рэгістрацыйнага нумара.

Па любых пытаннях, якія датычацца рэгістрацыі, класіфікацыі, тэхнічнага агляду і эксплуатацыі маламерных маторных суднаў, вы можаце звярнуцца па адрасе: г.Лепель, вул.Калініна, 95 або патэлефанаваўшы на нумар (8-02132) 6-23-14.

Прыём грамадзян Ушацкага раёна па афармленні неабходных дакументаў для законнага карыстання маламернымі суднамі будзе ажыццяўляцца 22 красавіка і 5 мая з 9 да 13 і з 14 да 16 гадзін ва Ушацкім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях.

Лепельскі ўчастак Дзяржаўнай інспекцыі
па маламерных суднах.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *