Тэхагляд трактароў і прычэпаў, якія належаць насельніцтву раёна, будзе праводзіцца ў пачатку мая. Прапануем азнаёміцца з яго графікам.
4 мая: Глыбачанскі сельсавет – 16.00, Вяркудскі – 17.00, Сарочынскі – 18.00;
5 мая: Жарскі – 16.00, Вялікадолецкі – 17.00, Кубліцкі – 18.00;
6 мая: Ушацкі сельсавет – Двор Пліна – 16.00, г.п.Ушачы – 17.00; тэхніка жыхароў гарпасёлка будзе праходзіць тэхагляд ва Ушачах у 18.00.
Вяскоўцы павінны прыгнаць трактары і прычэпы да мясцовых сельвыканкамаў, уладальнікі з райцэнтра і Ушацкага сельсавета – на пляцоўку ля раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Звяртаю ўвагу, што ў асобную групу сёлета вылучана вёска Двор Пліна, у жыхароў якой маецца каля дзясятка адзінак, – тут агляд будзе праводзіцца на пляцоўцы ля былой бібліятэкі.
Нагадаю асноўныя патрабаванні да транспартных сродкаў: яны павінны быць чыстымі, мець спраўную тармазную сістэму, светлавыя прыборы і гукавую сігналізацыю, пафарбаваны дзяржаўны знак, прыдатную да эксплуатацыі гуму. У трактарах абавязковая наяўнасць знака аварыйнага прыпынку, вогнетушыцеля і аптэчкі. Светлавой сігналізацыяй, нумарным знакам і падсветкай павінны быць абсталяваныя і прычэпы. Уласнікам тэхнікі трэба прад’явіць пашпарт, пасведчанне трактарыста-машыніста з адзнакай на права кіравання адпаведнай катэгорыяй транспартных сродкаў, страхоўку і квіток аб аплаце тэхагляду: 0,3 базавыя велічыні за тракатр, 0,2 – за прычэп. Сродкі пералічаюцца на разліковы рахунак BY28АКВВ36003280019300000000 у ААТ “АСБ “Беларусбанк” г.Мінск, БІК АКВВВY2Х, код плацяжу 03001 – юрыдычным асобам, 03002 – фізічным. УНП 300594330.
Нагадаю, што кіраванне тэхнікай, якая не прайшла дзяржаўны тэхагляд або не зарэгістравана ва ўстаноўленым парадку, з’яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем.
С.КАЧАН, галоўны дзяржтэхінспектар па наглядзе
за тэхнічным станам машын і абсталявання.